§ 48.1. Агульная характарыстыка металаў B-груп

Самакантроль

1. Электронную канфігурацыю валентнага слоя d-элементаў можна прадставіць агульнай формулай:

  • а) (n – 1)dxnsy;
  • б) ndx(n − 1)sy;
  • в) ndx;
  • г) nsx.

2. Правільнымі з’яўляюцца сцвярджэнні:

  • а) з ростам парадкавага нумара элемента ў перыядзе найвышэйшая ступень акіслення ўзрастае ад IIIВ-групы да першага элемента VIIIВ-групы, а потым меншае;
  • б) найвышэйшая ступень акіслення ў большасці d-элементаў, як правіла, адпавядае нумару групы, да якой яны адносяцца;
  • в) у нізкіх ступенях акіслення атамы d-элементаў утвараюць хімічныя сувязі, блізкія да іоннага тыпу;
  • г) злучэнні элементаў В-груп у найвышэйшых ступенях акіслення падобныя ва ўласцівасцях з злучэннямі элементаў у тых жа ступенях акіслення А-груп.

3. Адзін s-электрон на знешнім слоі ў асноўным стане ўтрымліваюць атамы:

  • а) V;
  • б) Cr;
  • в) Ni;
  • г) Cu.

4. Электронная канфігурацыя атама жалеза:

  • а) 3d64s2;
  • б) 3d64s1;
  • в) 3d54s2;
  • г) 3d74s2.

5. Марганцу ў найвышэйшай ступені акіслення адпавядаюць абодва злучэнні ў парах:

  • а) Н2MnO4 і Мn2O7;
  • б) KMnO4 і Мn2O7;
  • в) NaMnO4 і HМnO4;
  • г) KMnO4 і МnO2.