§ 48.1. Агульная характарыстыка металаў B-груп

Ступені акіслення атамаў d-элементаў у злучэннях

У адрозненне ад s- і р-элементаў у d-элементаў ва ўтварэнні хімічных сувязей могуць удзельнічаць не толькі s-электроны знешняга, але і d-электроны перадзнешняга слаёў. Гэта павялічвае колькасць магчымых ступеней іх акіслення. Акрамя d-элементаў IIIВ- і IIВ-груп, атамы ўсіх астатніх d-элементаў маюць некалькі ступеней акіслення (табл. 34.1).

З ростам парадкавага нумара элемента ў перыядзе максімальная (найвышэйшая) ступень акіслення ўзрастае ад IIIВ-групы да першага элемента VIIIВ-групы, а потым меншае. Найвышэйшая ступень акіслення ў большасці d-элементаў, як правіла, адпавядае нумару групы, да якой яны адносяцца. Выключэнне складаюць Fe, элементы падгрупы кобальту, нікелю і медзі (табл. 34.1).

Для атамаў элементаў IB-групы (Сu, Ag, Аu) магчымая не толькі ступень акіслення +1 (напрыклад, у злучэннях Cu2О, AgCl, Au2S), але і больш высокая (напрыклад, у злучэннях Cu with plus 2 on top SO subscript 4, Au with plus 3 on top Cl subscript 3).

Злучэнні элементаў, у якіх атамы могуць знаходзіцца ў ступені акіслення +8, вядомыя толькі для рутэнію і осмію (напрыклад, Os with plus 8 on top straight O subscript 4). Для астатніх элементаў VIIIВ-групы характэрныя больш нізкія ступені акіслення.

Максімальная ступень акіслення для жалеза роўная +6 (напрыклад, у злучэнні K2FeO4). У ёй жалеза з’яўляецца моцным акісляльнікам.

Табліца 34.1. Формулы электроннай канфігурацыі, лік валентных электронаў і характэрныя ступені акіслення* атамаў 3d-элементаў

Група IIIB IVB VB VIB VIIB VIIIB IB IIB
Элементы Sc Ti V Cr Mn Fe Co Ni Cu Zn
Ступені акіслення         +7          
      +6 +6 +6        
    +5              
  +4 +4   +4          
+3 +3 +3 +3 +3 +3 +3 +3    
  +2 +2 +2 +2 +2 +2 +2 +2 +2
                +1  
Электронная канфігурацыя валентнасці слоя 3d14s2 3d24s2 3d34s2 3d54s1 3d54s2 3d64s2 3d74s2 3d84s2 3d104s1 3d104s2

*Найбольш устойлівыя ступені акіслення вылучаны колерам

Калі ў элементаў А-груп з павелічэннем парадкавага нумара па групе ўстойлівасць злучэнняў, у якіх атамы элемента праяўляюць найвышэйшую ступень акіслення, памяншаецца, то ў элементаў В-груп назіраецца зваротная заканамернасць: па групе зверху ўніз устойлівасць злучэнняў элементаў у найвышэйшай ступені акіслення атама, як правіла, павышаецца. Найвышэйшыя ступені акіслення ў злучэннях характэрныя для золата (+3), плаціны (4), осмію (+8), вальфраму (+ 6).

У нізкіх ступенях акіслення атамы d-элементаў утвараюць хімічныя сувязі, блізкія да іоннага тыпу, і ў растворах існуюць у выглядзе катыёнаў, напрыклад Mn2+, Fe2+, Ag+:

MnCl2 → Mn2+ + 2Cl.

У найвышэйшых ступенях акіслення для d-элементаў характэрны аніённыя формы злучэнняў з кавалентным тыпам хімічнай сувязі, напрыклад у іоне Mn with plus 7 on top straight O subscript 4 superscript minus.

Структурныя формулы сернай і хромавай кіслаты, у якіх атамы знаходзяцца ў аднолькавых ступенях акіслення, аднатыпныя:

Злучэнні элементаў В-груп у найвышэйшых ступенях акіслення праяўляюць падабенства ва ўласцівасцях са злучэннямі элементаў у тых жа ступенях акіслення А-груп. У іх аналагічныя формулы аксідаў, гідраксідаў, кіслот і солей. Напрыклад, хром, элемент VIB-групы, у ступені акіслення +6 утварае кіслотны аксід CrO3 і кіслату H2CrO4, якія па саставе і акісляльнааднаўленчых уласцівасцях аналагічныя злучэнням серы, элемента VIА-групы, у той жа ступені акіслення +6: SO3 і H2SO4.

Такое падабенства характэрна для марганцу, элемента VIIB-групы, і хлору, элемента VIIА-групы. У ступені акіслення +7 марганец утварае аксід Mn2O7 малекулярная вадкасць) і адпаведную яму кіслату HMnO4. Хлор у той жа ступені акіслення (+7) утварае кіслотны аксід Cl2O7 (таксама малекулярная вадкасць) і кіслату HClO4.

Блізкасць уласцівасцей гэтых элементаў можна растлумачыць аднолькавым лікам няспараных электронаў, якія ўдзельнічаюць ва ўтварэнні хімічных сувязей з кіслародам.

Група VIA VIB VIIA VIIB
Элемент S Cr Cl Mn
Лік няспараных электронаў 6 6 7 7
Электронная канфігурацыя ва ўзбуджаным стане, адпаведным найвышэйшай ступені акіслення [Ne]3s13p33d2 [Ar]3d54s1 [Ne]3s13p33d3 [Ar]3d54s14p1