§ 43. Металы. Агульная характарыстыка

Металы — гэта крышталічныя простыя рэчывы з металічнай сувяззю паміж шчыльна ўпакаванымі атамамі.

У табліцы перыядычнай сістэмы металы размешчаны лявей ад умоўнай ступеньчатай лініі (гл. мал. 61). Да металаў адносяцца s-элементы (акрамя H і He), частка p-элементаў і ўсе d- і f-элементы.