§ 37. Аміяк

Пытанні, заданні, задачы

1. З прыведзенага рада выпішыце формулы:

  • а) вадародных злучэнняў элементаў VА-групы;
  • б) нелятучых вадародных злучэнняў: NH3, NаH, СН4, LiH, РH3, AsH3, СаН2.

2. Пакажыце агрэгатны стан аміяку пры ціску 101,325 кПа ў наступных тэмпературных інтэрвалах:

  • а) ад –33 °С да –80 °С;
  • б) ад –5 °С да +80 °С;
  • в) ад –50 °С да –70 °С;
  • г) ад –25 °С да +25 °С.

3. Вызначце адносную шчыльнасць аміяку па вадародзе і паветры. У адносінах да якога з названых газаў аміяк лягчэйшы?

4. Намалюйце схемы ўтварэння вадародных сувязей:

  • а) у вадкім аміяку;
  • б) паміж малекуламі вады;
  • в) у растворы аміяку ў вадзе.

Чаму аміяк нельга збіраць метадам выцяснення вады?

5. Пералічыце ўмовы сінтэзу аміяку ў прамысловасці. Запішыце ўраўненне гэтай рэакцыі. Чаму сінтэз вядуць пры высокім ціску?

6. Разлічыце аб’ём (н. у.) аміяку, які вылучыўся ў рэакцыі хларыду амонію масай 5,35 г з дастатковай колькасцю гідраксіду кальцыю.

7. Вызначце хімічную формулу злучэння, у якім масавыя долі азоту, вадароду, серы і кіслароду адпаведна роўныя 12,17 %, 4,35 %, 27,83 %, 55,65 %.

8. Складзіце ўраўненні рэакцый паводле схемы:

  • а) straight N subscript 2 not stretchy rightwards arrow with 1 on top NH subscript 3 not stretchy rightwards arrow with 2 on top NH subscript 4 NO subscript 3 not stretchy rightwards arrow with NaOH on top horizontal ellipsis not stretchy rightwards arrow with 4 on top left parenthesis NH subscript 4 right parenthesis subscript 2 SO subscript 4 end subscript semicolon
  • б) straight Н subscript 2 not stretchy rightwards arrow with 1 on top NH subscript 3 not stretchy rightwards arrow with 2 on top NH subscript 4 Cl not stretchy rightwards arrow with KOH on top space horizontal ellipsis not stretchy rightwards arrow with 4 on top NH subscript 4 HSO subscript 4..

9. У чатыры прабіркі з растворамі солей дадалі раствор гідраксіду натрыю. У першай прабірцы выпаў белы асадак, у трэцяй — блакітны. У другой і чацвёртай бачных змен не назіралі, таму іх падагрэлі і да адтулін паднеслі вільготную фенолфталеінавую паперу. Пры гэтым папера стала малінавай над чацвёртай прабіркай. Назавіце змесціва кожнай прабіркі, калі для вызначэння былі прапанаваны солі:

  • а) нітрат натрыю, нітрат амонію, нітрат медзі(II), нітрат магнію;
  • б) хларыд амонію, хларыд калію, сульфат медзі(II), хларыд кальцыю.

Напішыце ўраўненні адпаведных рэакцый.

10. Малярная маса газавай сумесі, якая складаецца з аміяку і вадароду, роўная 14 г/моль. Вызначце аб’ёмную долю аміяку ў сумесі.