Печатать книгуПечатать книгу

§ 37. Аміяк

Сайт: Профильное обучение
Курс: Хімія. 11 клас
Книга: § 37. Аміяк
Напечатано:: Гость
Дата: Воскресенье, 5 Май 2024, 18:22

Вадароднае злучэнне азоту аміяк — рэчыва малекулярнай будовы. Яго структурная формула img. У малекуле аміяку, як паказана ў § 13, тры адзінарныя кавалентныя палярныя сувязі, утвораныя па абменным механізме. Электронная шчыльнасць зрушана да атама азоту, у якога ёсць непадзеленая пара s-электронаў. Таму малекула аміяку палярная і мае канфігурацыю трыганальнай піраміды (мал. 89).

img
Мал. 89. Прасторавая і структурная формулы, маштабная і шарастрыжнёвая мадэлі малекулы аміяку

Узаемнае адштурхоўванне атамаў вадароду прыводзіць да павелічэння валентнасці вугла паміж напрамкамі кавалентных сувязей N—H ад 90° да 107°.

ul

Будова малекулы аміяку. Форма піраміды ў малекуле аміяку і валентны вугал 107° пры яе вяршыні тлумачацца ўтварэннем сувязей паміж гібрыднымі арбіталямі атама азоту і s-арбіталямі атама вадароду.

Згодна з канцэпцыяй гібрыдызацыі, ва ўтварэнні кавалентных сувязей удзельнічаюць не зыходныя валентныя тры 2p-арбіталі знешняга электроннага ўзроўню атама азоту, а тры з чатырох sp3-гібрыдных арбіталей, схема ўтварэння якіх паказана на малюнку 89.1 (а–г).

img
Мал. 89.1. Схема ўтварэння кавалентных сувязей у малекуле аміяку

Непадзеленая электронная пара чацвёртай гібрыднай арбіталі валодае нязначнай адштурхоўвальнай сілай, што тлумачыць памяншэнне валентнасці вугла H—N—H з 109,5° да 107. Размяшчэнне трох кавалентных палярных сувязей пад вуглом прыводзіць да асіметрычнага размеркавання электроннай шчыльнасці, гэта значыць да палярнасці малекулы:

img
Мал. 90. Вадародныя сувязі: а — у вадкім аміяку, б — у водным растворы аміяку

Фізічныя ўласцівасці. Аміяк — бясколерны газ (н. у.) з характэрным рэзкім пахам (пах нашатырнага спірту). Ён добра раствараецца ў вадзе: пры 20 °С у адным аб’ёме вады раствараецца каля 700 аб’ёмаў аміяку (параўнаем: О2 — 0,03, SO2 — 40, НСl — 400 аб’ёмаў). Тэмпература кіпення аміяку даволі высокая і складае –33 °С. Пры невялікім ціску гэты газ лёгка звадкоўваецца. Тэмпература плаўлення — –78 °С, ніжэй за яе аміяк існуе ў выглядзе бясколерных крышталёў. Высокая тэмпература кіпення і растваральнасць у вадзе абумоўлены наяўнасцю значнага міжмалекулярнага ўзаемадзеяння, гэта значыць утварэннем вадародных сувязей як паміж самімі малекуламі аміяку (у цвёрдым і вадкім станах), так і паміж малекуламі вады і аміяку (у водным растворы) (мал. 90).

Атрыманне аміяку. Аміяк з’яўляецца адным з ключавых прадуктаў хімічнай прамысловасці. Яго сусветная вытворчасць расце разам з глабальным попытам на ўгнаенні і ў цяперашні час перавышае 220 млн тон за год. У Рэспубліцы Беларусь яго вырабляе ААТ «Гродна Азот» — больш за 1 млн тон за год.

У прамысловасці аміяк сінтэзуюць з азоту і вадароду. Рэакцыя экзатэрмічная і абарачальная, каталізатарам служыць жалеза, аптымальная тэмпература сінтэзу — 420–450 °С, ціск — 30–100 МПа:

3 straight H subscript 2 plus straight N subscript 2 not stretchy rightwards arrow over leftwards arrow with t comma space Fe comma space p on top 2 NH subscript 3 plus Q.

img
Мал. 91. Атрыманне аміяку ў лабараторыі

Для атрымання аміяку ў лабараторыі награваюць сумесь двух цвёрдых рэчываў — хларыду амонію NH4Cl і гідраксіду кальцыю Са(ОН)2 (мал. 91):

2 NH subscript 4 Cl plus Ca left parenthesis OH right parenthesis subscript 2 stack equals with t on top 2 NH subscript 3 not stretchy upwards arrow plus 2 straight H subscript 2 straight O plus CaCl subscript 2.

Хімічныя ўласцівасці. Для аміяку характэрны рэакцыі, якія праходзяць як без змены ступені акіслення азоту, так і акісляльна-аднаўленчыя.

У першым выпадку асноўную ролю адыгрывае непадзеленая электронная пара атама азоту. За кошт яе ўтвараюцца новыя кавалентныя сувязі па донарна-акцэптарным механізме. З іншага боку, наяўнасць атама азоту ў найніжэйшай ступені акіслення –3 абумоўлівае рэакцыі толькі з павышэннем ступені акіслення. Гэта азначае, што аміяк праяўляе ўласцівасці адноўніку.

I. Рэакцыі без змянення ступені акіслення працякаюць, калі аміяк узаемадзейнічае з вадой і кіслотамі. Пры гэтым аміяк праяўляе асноўныя ўласцівасці.

Растварэнне аміяку ў вадзе прыводзіць да ўтварэння гідрату аміяку NH3 ∙ H2O — слабой асновы (мал. 92).

NH subscript 3 plus straight H subscript 2 straight O rightwards arrow over leftwards arrow NH subscript 3 times straight H subscript 2 straight O semicolon space
NH subscript 3 times straight H subscript 2 straight O rightwards arrow over leftwards arrow NH subscript 4 superscript plus plus ОН to the power of ‒.

img
Мал. 92. Растварэнне аміяку ў вадзе: а — праз капіляр — «фантан», б — у прабірцы

Водныя растворы аміяку маюць шчолачнае асяроддзе (рН > 7) і афарбоўваюцца фенолфталеінам у малінавы колер.

Узаемадзеянне аміяку з кіслотамі:

NH subscript 3 plus stack HCl equals NH subscript 4 Cl semicolon with хларыд space амонію below
NH subscript 3 plus stack straight H subscript 2 SO subscript 4 equals NH subscript 4 HSO subscript 4 semicolon with гідрасульфат space амонію below
2 NH subscript 3 plus straight H subscript 2 SO subscript 4 stack equals left parenthesis NH subscript 4 right parenthesis subscript 2 SO subscript 4. with сульфат space амонію below

II. Рэакцыі са змяненнем ступені акіслення атама азоту. Гэта рэакцыі аміяку як адноўніку. Аднаўленчыя ўласцівасці аміяк праяўляе ў рэакцыях з кіслародам. Састаў прадуктаў залежыць ад умоў правядзення рэакцыі. У чыстым кіслародзе і на паветры ён згарае пры награванні (у сумесях — выбухае) з утварэннем азоту і вады, а ў прысутнасці каталізатараў плаціны, аксідаў жалеза(III) і хрому(III) утвараюцца аксід азоту(II) і вада:

stack 4 straight N with negative 3 on top straight H subscript 3 plus 3 straight O subscript 2 equals with t on top 2 straight N with 0 on top subscript 2 plus 6 straight H subscript 2 straight O semicolon
stack 4 straight N with negative 3 on top straight H subscript 3 plus 5 straight O subscript 2 equals with t comma space Pt on top stack 4 straight N with plus 2 on top straight О plus 6 straight H subscript 2 straight O.

Рэакцыя каталітычнага акіслення аміяку важная як этап яго перапрацоўкі ў азотную кіслату.

Солі амонію

Рэакцыі аміяку з кіслотамі дазваляюць атрымаць разнастайныя солі амонію.

Солі амонію ўяўляюць сабой цвёрдыя крышталічныя рэчывы, добра растваральныя ў вадзе. Іх растворы з’яўляюцца моцнымі электралітамі, што дысацыіруюць з утварэннем катыёна амонію і аніёна кіслотнага астатку:

left parenthesis NH subscript 4 right parenthesis subscript 2 SO subscript 4 end subscript rightwards arrow 2 NH subscript 4 superscript plus plus SO subscript 4 superscript 2 minus end superscript semicolon
NH subscript 4 Cl rightwards arrow NH subscript 4 superscript plus plus Cl to the power of ‒.

Найважнейшая асаблівасць солей амонію — узаемадзеянне са шчолачамі з вылучэннем аміяку:

NH subscript 4 Cl plus NaOH equals NaCl plus NH subscript 3 not stretchy upwards arrow plus straight H subscript 2 straight O semicolon
NH subscript 4 superscript plus plus OH to the power of – equals NH subscript 3 not stretchy upwards arrow plus straight H subscript 2 straight O.

img
Мал. 93. Вызначэнне іона амонію

Узаемадзеянне солей амонію са шчолачамі пры награванні выкарыстоўваюць для выяўлення іонаў амонію (якасная рэакцыя на іон NH subscript 4 superscript plus). Для гэтага да награванай сумесі падносяць вільготную індыкатарную паперку. У прысутнасці аміяку фенолфталеінавая папера становіцца малінавай, лакмусавая — сіняй (мал. 93, рис. 93, Дадатак 3).

ul

Другой асаблівасцю солей амонію з’яўляецца іх тэрмічная няўстойлівасць.

Раскладанне кожнай з солей амонію спецыфічнае. Так, шырока ўжываныя ў якасці разрыхляльнікаў для цеста карбанат і гідракарбанат амонію (харчовая дабаўка Е503) раскладаюцца ўжо пры невялікім награванні з утварэннем аміяку, вуглякіслага газу і вады:

(NH4)2СO3 equals with t on top 2NH3 + СО2 + Н2О;

NH4НСO3 equals with t on top NH3 + СО2 + Н2О.

Хларыд амонію раскладаецца на аміяк і хлоравадарод:

NH4Cl equals with t on top NH3 + HCl.

Прымяненне аміяку і солей амонію. Асноўная частка вырабленага аміяку ідзе на вытворчасць угнаенняў (аміячная салетра NH4NO3, сульфат амонію (NH4)2SO4, мачавіна (NH2)2СO і інш.) і азотнай кіслаты. Аміяк запатрабаваны ў вытворчасці соды, фарбавальнікаў, палімераў. Яго выкарыстоўваюць у жывёлагадоўлі для павышэння ўтрымання азоту ў кармах. Аміячную ваду (18–25%-ны водны раствор) ужываюць як вадкае ўгнаенне. Нашатырны спірт (водны раствор аміяку з масавай доляй 3–10 %) выкарыстоўваюць у медыцыне. У побыце нашатырны спірт ужываюць для вывядзення плям з адзежы, пры чыстцы посуду, сантэхнікі, ювелірных упрыгажэнняў, для мыцця шкла і крышталю.

img

Не варта блытаць нашатырны спірт (NH3 ∙ H2O) з нашатыром — соллю і мінералам складу NH4Cl.

Нашатыр ужываюць у якасці ўгнаення на нейтральных і шчолачных глебах, выкарыстоўваюць як флюс для выдалення аксіднай плёнкі пры пайцы металаў, у гальванічных элементах як кампанент электраліту (мал. 94), карбанат і гідракарбанат амонію выкарыстоўваюць у якасці разрыхляльнікаў для цеста пры выпечцы.

img
Мал. 94. Нашатыр NH4Cl: а — парашок, б — крышталі

Аміяк NH3 праяўляе ўласцівасці адноўніку ў рэакцыях з кіслародам і іншымі акісляльнікамі. Водны раствор аміяку з’яўляецца слабай асновай.

Аміяк атрымліваюць у прамысловасці сінтэзам з вадароду і азоту, у лабараторыі — з хларыду амонію і гашанай вапны.

Найважнейшыя галіны выкарыстання аміяку — вытворчасць угнаенняў і азотнай кіслаты.

Солі амонію выяўляюць па вылучэнні аміяку пры награванні іх са шчолаччу.

Пытанні, заданні, задачы

1. З прыведзенага рада выпішыце формулы:

  • а) вадародных злучэнняў элементаў VА-групы;
  • б) нелятучых вадародных злучэнняў: NH3, NаH, СН4, LiH, РH3, AsH3, СаН2.

2. Пакажыце агрэгатны стан аміяку пры ціску 101,325 кПа ў наступных тэмпературных інтэрвалах:

  • а) ад –33 °С да –80 °С;
  • б) ад –5 °С да +80 °С;
  • в) ад –50 °С да –70 °С;
  • г) ад –25 °С да +25 °С.

3. Вызначце адносную шчыльнасць аміяку па вадародзе і паветры. У адносінах да якога з названых газаў аміяк лягчэйшы?

4. Намалюйце схемы ўтварэння вадародных сувязей:

  • а) у вадкім аміяку;
  • б) паміж малекуламі вады;
  • в) у растворы аміяку ў вадзе.

Чаму аміяк нельга збіраць метадам выцяснення вады?

5. Пералічыце ўмовы сінтэзу аміяку ў прамысловасці. Запішыце ўраўненне гэтай рэакцыі. Чаму сінтэз вядуць пры высокім ціску?

6. Разлічыце аб’ём (н. у.) аміяку, які вылучыўся ў рэакцыі хларыду амонію масай 5,35 г з дастатковай колькасцю гідраксіду кальцыю.

7. Вызначце хімічную формулу злучэння, у якім масавыя долі азоту, вадароду, серы і кіслароду адпаведна роўныя 12,17 %, 4,35 %, 27,83 %, 55,65 %.

8. Складзіце ўраўненні рэакцый паводле схемы:

  • а) straight N subscript 2 not stretchy rightwards arrow with 1 on top NH subscript 3 not stretchy rightwards arrow with 2 on top NH subscript 4 NO subscript 3 not stretchy rightwards arrow with NaOH on top horizontal ellipsis not stretchy rightwards arrow with 4 on top left parenthesis NH subscript 4 right parenthesis subscript 2 SO subscript 4 end subscript semicolon
  • б) straight Н subscript 2 not stretchy rightwards arrow with 1 on top NH subscript 3 not stretchy rightwards arrow with 2 on top NH subscript 4 Cl not stretchy rightwards arrow with KOH on top space horizontal ellipsis not stretchy rightwards arrow with 4 on top NH subscript 4 HSO subscript 4..

9. У чатыры прабіркі з растворамі солей дадалі раствор гідраксіду натрыю. У першай прабірцы выпаў белы асадак, у трэцяй — блакітны. У другой і чацвёртай бачных змен не назіралі, таму іх падагрэлі і да адтулін паднеслі вільготную фенолфталеінавую паперу. Пры гэтым папера стала малінавай над чацвёртай прабіркай. Назавіце змесціва кожнай прабіркі, калі для вызначэння былі прапанаваны солі:

  • а) нітрат натрыю, нітрат амонію, нітрат медзі(II), нітрат магнію;
  • б) хларыд амонію, хларыд калію, сульфат медзі(II), хларыд кальцыю.

Напішыце ўраўненні адпаведных рэакцый.

10. Малярная маса газавай сумесі, якая складаецца з аміяку і вадароду, роўная 14 г/моль. Вызначце аб’ёмную долю аміяку ў сумесі.

*Самакантроль

1. Для аміяку справядлівыя сцвярджэнні:

  • а) газ без паху;
  • б) добра раствараецца ў вадзе;
  • в) лягчэйшы за паветра;
  • г) складаецца з палярных малекул.

2. Азот праяўляе ступень акіслення −3 у злучэннях:

  • а) N2O3;
  • б) NH3;
  • в) N2;
  • г) NH4Cl.

3. Аміяк утвараецца ў рэакцыях, схемы якіх:

  • а) NH3 + O2 →;
  • б) N2 + H2 →;
  • в) NH4Cl + NaOH →;
  • г) NH4Cl + АgNO3 →.

4. Ураўненне якаснай рэакцыі на іон амонію:

  • а) Ag+ + Cl = AgCl↓;
  • б) NH3 + H+ = begin mathsize 16px style NH subscript 4 superscript plus end style;
  • в) begin mathsize 16px style NH subscript 4 superscript plus end style + OH equals with t on top NH3↑ + H2O;
  • г) Ag+ + I = AgI↓.

5. Як аснова аміяк рэагуе з:

  • а) O2;
  • б) HCl;
  • в) H3РO4;
  • г) Сl2.