§ 35. Серная кіслата
*Самакантроль
1. Укажыце прыкметы, характэрныя для сернай кіслаты:
- а) моцны электраліт;
- б) кіслародзмяшчальная;
- в) ступень акіслення серы +4;
- г) аднаасноўная.
2. Глаўберава соль мае састаў:
- а) Na2CO3 · 10H2O;
- б) Na2SO4 · 10H2O;
- в) FeSO4 · 7Н2О;
- г) MgSO4 · 7Н2О.
3. Белы асадак выпадае пры ўзаемадзеянні хларыду барыю з воднымі растворамі:
- а) MgSO4;
- б) NaHSO4;
- в) SO3;
- г) Na2S.
4. Працэс абпалу сернага калчадану ілюструе схема:
- а) FeS → SO2;
- б) H2S → SO2;
- в) SO2 → SO3;
- г) FeS2 → SO2.
5. З металам рэагуе канцэнтраваная серная кіслата, калі прадуктамі рэакцыі з’яўляюцца:
- а) … → MgSO4 + Н2О + H2S↑;
- б) … → MgSO4 + Н2О + S↓;
- в) … → Аg2SO4 + Н2О + SO2↑;
- г) … → ZnSO4 + Н2↑.