§ 35. Серная кіслата

*Самакантроль

1. Укажыце прыкметы, характэрныя для сернай кіслаты:

  • а) моцны электраліт;
  • б) кіслародзмяшчальная;
  • в) ступень акіслення серы +4;
  • г) аднаасноўная.

2. Глаўберава соль мае састаў:

  • а) Na2CO3 · 10H2O;
  • б) Na2SO4 · 10H2O;
  • в) FeSO4 · 7Н2О;
  • г) MgSO4 · 7Н2О.

3. Белы асадак выпадае пры ўзаемадзеянні хларыду барыю з воднымі растворамі:

  • а) MgSO4;
  • б) NaHSO4;
  • в) SO3;
  • г) Na2S.

4. Працэс абпалу сернага калчадану ілюструе схема:

  • а) FeS → SO2;
  • б) H2S → SO2;
  • в) SO2 → SO3;
  • г) FeS2 → SO2.

5. З металам рэагуе канцэнтраваная серная кіслата, калі прадуктамі рэакцыі з’яўляюцца:

  • а) … → MgSO4 + Н2О + H2S↑;
  • б) … → MgSO4 + Н2О + S↓;
  • в) … → Аg2SO4 + Н2О + SO2↑;
  • г) … → ZnSO4 + Н2↑.