§ 35. Серная кіслата

Пытанні, заданні, задачы

1. Запішыце малекулярную і структурную формулы сернай кіслаты. Назавіце сферы яе прымянення.

2. З тэксту параграфа выпішыце формулы:

  • а) кіслых солей;
  • б) крышталегідратаў.

Назавіце іх.

3. Складзіце формулы рэчываў:

  • а) сульфат барыю, гідрасульфат літыю, сульфат жалеза(II), сульфат жалеза(III);
  • б) сульфат магнію, сульфат алюмінію, гідрасульфат барыю, сульфат серабра(I).

4. З пераліку Mg, Zn, Al, Ag, Fe, Cr, Sn, Cu, Au, Рt выпішыце сімвалы металаў, якія:

  • а) не выцясняюць вадарод з раствору сернай кіслаты;
  • б) пасівіруюцца канцэнтраванай сернай кіслатой.

5. Складзіце ўраўненні рэакцый утварэння кіслых і сярэдніх солей пры ўзаемадзеянні гідраксідаў натрыю і кальцыю:

  • а) з сернай кіслатой;
  • б) сярністай кіслатой;
  • в) аксідам серы(IV). Назавіце ўтвораныя солі.

6. Аксід серы(VI) масай 8 г растварылі ў вадзе масай 132 г. Вызначце масавую долю кіслаты ў растворы.

7. Расстаўце каэфіцыенты метадам электроннага балансу ва ўраўненнях рэакцый, якія праходзяць пры ўзаемадзеянні цынку з канцэнтраванай сернай кіслатой рознай канцэнтрацыі, згодна са схемамі на с. 193, 194.

8. Другая стадыя вытворчасці сернай кіслаты з пірыту — акісленне аксіду серы(IV) у аксід серы(VI) — заснавана на абарачальнай каталітычнай рэакцыі:

2 SO subscript 2 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript plus straight O subscript 2 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript rightwards arrow over leftwards arrow 2 SO subscript 3 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript plus Q.

Ва ўмовах вытворчасці SO3 з’яўляецца газам. Пакажыце ўмовы зрушвання раўнавагі ў бок прадукту рэакцыі.

9. Вызначце масу раствору сернай кіслаты з масавай доляй 20 %, які можна атрымаць пры разбаўленні раствору аб’ёмам 1 дм3 (шчыльнасць 1,835 г/см3) з масавай доляй сернай кіслаты 96 %.

10. Ёсць 500 г раствору аксіду серы(VI) у сернай кіслаце. Масавыя долі H2SO4 і SO3 складаюць 92 % і 8 % адпаведна. Колькі грамаў вады трэба дадаць для атрымання 100%-най сернай кіслаты?