§ 35. Серная кіслата

Разбаўленая серная кіслата — моцны электраліт, праяўляе агульныя ўласцівасці кіслот. Канцэнтраваная серная кіслата — моцны акісляльнік.

Серная кіслата як двухасноўная ўтварае два рады соляў — гідрасульфаты (кіслыя) і сульфаты (сярэднія).

Пры ўзаемадзеянні разбаўленай сернай кіслаты з металамі ўтвараюцца соль і вадарод, а канцэнтраванай — соль, вада і прадукты аднаўлення серы — SO2, S і Н2S.

Для якаснага выяўлення сульфат-іонаў выкарыстоўваюць растворы хларыду або нітрату барыю.

У аснове прамысловага атрымання сернай кіслаты з пірыту ляжаць рэакцыі, якія ажыццяўляюцца ў адпаведнасці са схемай:

FeS2 → SO2 → SO3 → H2SO4.