§ 35. Серная кіслата

Сульфаты: фізічныя і хімічныя ўласцівасці, прымяненне

Серная кіслата, як было адзначана вышэй, утварае два рады солей — гідрасульфаты (кіслыя) і сульфаты (сярэднія), большасць з якіх добра растваральныя. У цвёрдым выглядзе з кіслых солей вылучаны солі толькі актыўных металаў (KНSO4, NaHSO4 і інш.). Сярэднія солі часта ўтвараюць крышталагідраты (Na2SO4 ∙ 10H2O, CuSO4 ∙ 5H2O і інш.), таму бязводныя солі (сульфат натрыю, сульфат магнію) выкарыстоўваюць у лабараторнай практыцы ў якасці асушальнікаў. Сульфаты шчолачных металаў маюць дастаткова высокую тэрмічную ўстойлівасць.

Для ідэнтыфікацыі (якаснага выяўлення) сульфат-іонаў часцей за ўсё выкарыстоўваюць растваральныя солі барыю (ВаСl2 або Ва(NO3)2). Пры гэтым утвараецца белы асадак сульфату барыю (Дадатак 3):

Ва to the power of 2 plus end exponent plus SO subscript 4 superscript 2 minus end superscript equals ВаSO subscript 4 not stretchy downwards arrow.

Многія сульфаты з’яўляюцца рэчывамі буйнатанажнай вытворчасці (табл. 28).

Табліца 28. Прымяненне сульфатаў

Хімічная формула і назва Сферы выкарыстання
Na2SO4 · 10H2O глаўберава соль (мірабіліт)
Вытворчасць сінтэтычных мыйных сродкаў, цэлюлозы, шкляная вытворчасць, тэкстыльная прамысловасць
MgSO4 · 7H2O горкая (англійская) соль
Медыцына — для паніжэння ціску пры ўнутрывенным увядзенні; слабільны сродак. Мікраўгнаенне. Сушэнне растваральнікаў у лабараторнай практыцы бязводным сульфатам магнію
CuSO4 · 5H2O медны купарвас
Медыцына і раслінаводства — антысептык. У саставе бардоскай сумесі як фунгіцыд
FeSO4 · 7Н2О жалезны купарвас
Сельская гаспадарка — фунгіцыд, дрэваапрацоўчая прамысловасць — антысептык для насычэння драўніны. Вытворчасць мінеральных фарбаў
* ZnSO4 ·2О цынкавы купарвас
Валодае высокім супрацьмікробным і бактэрыцыдным дзеяннем. Выкарыстоўваецца ў медыцыне (мазі, вочныя кроплі і інш.) і аграрным сектары (павышэнне ўраджайнасці, нармалізацыя імуннай сістэмы жывёл)