§ 33. Вадародныя злучэнні кіслароду і серы

Вада

Вада — другое па распаўсюджанасці на Зямлі хімічнае злучэнне. Запасы вады на Зямлі ацэньваюцца ў 1,4 млрд км3. Яна складае ад 50 да 99 % масы раслін, жывёл, чалавека.

Будова малекулы. Малекула вады мае вуглавую будову, якую вызначаюць чатыры электронныя арбіталі знешняга электроннага слоя атама кіслароду: дзве з іх утвараюць кавалентныя палярныя сувязі з атамамі вадароду, іншыя дзве ўтрымліваюць непадзеленыя электронныя пары (мал. 77). Як вам вядома, вугал паміж напрамкамі сувязей Н—О ў малекуле вадзяной пары складае 104,5° і малекулы ўяўляюць сабой дыполі (§ 14, мал. 33).

img
Мал. 77. Будова малекулы вады: а — электронна-графічная схема ўтварэння сувязей, б — электронная формула і вуглавая будова, в — маштабная і шарастрыжнёвая мадэль

Асаблівасці фізічных уласцівасцей. Вада не мае колеру, смаку, паху, валодае высокай цеплаёмістасцю. Вада існуе ў прыродзе ў трох агрэгатных станах (вадкім, цвёрдым, газападобным). Яе тэмпература плаўлення — 0 °С, кіпення — 100 °С пры p = 101,325 кПа. Паміж малекуламі вады ў вадкім і цвёрдым станах існуюць трывалыя вадародныя сувязі (25 кДж/моль) (§ 17, мал. 43).

Вада, з’яўляючыся вельмі слабым электралітам, практычна не праводзіць электрычны ток. На іоны распадаюцца прыблізна дзве малекулы з мільярда (пры 25 °С): straight Н subscript 2 straight О space rightwards arrow over leftwards arrow space straight Н to the power of plus space end exponent plus space ОН to the power of –.

Хімічныя ўласцівасці вады. Вада ўступае ў рэакцыі з многімі рэчывамі як пры пакаёвай тэмпературы, так і пры награванні: металамі, асноўнымі і кіслотнымі аксідамі, арганічнымі рэчывамі. Разгледзім некаторыя асаблівасці гэтых узаемадзеянняў.

1. Характар узаемадзеяння вады з металамі залежыць ад актыўнасці металу. Так, шчолачныя і шчолачназямельныя (Са, Ва, Sr, Ra) металы рэагуюць пры пакаёвай тэмпературы з утварэннем вадароду і шчолачы:

2 Na space plus space 2 stack straight H subscript 2 with plus 1 on top straight O space equals space 2 NaOH space plus space straight H with 0 on top subscript 2 not stretchy upwards arrow semicolon
Са space plus space 2 straight H with plus 1 on top subscript 2 straight О space equals space Са left parenthesis ОН right parenthesis subscript 2 not stretchy downwards arrow space plus stack space straight H with 0 on top subscript 2 not stretchy upwards arrow.

img

Большасць металаў, размешчаных у радзе актыўнасці паміж алюмініем і вадародам, уступаюць у рэакцыю з парамі вады з утварэннем вадароду і аксідаў металаў. Металы, размешчаныя пасля вадароду, ні пры якіх умовах з вадой не рэагуюць. Больш дэталёва вы вывучыце рэакцыі ўзаемадзеяння металаў з вадой у раздзеле 7.

2. Узаемадзеянне вады з кіслотнымі аксідамі прыводзіць да ўтварэння кіслот:

SO3 + H2O = H2SO4.

3. Асноўныя аксіды шчолачных і шчолачназямельных металаў у рэакцыях з вадой утвараюць шчолачы:

СаО + Н2О = Са(ОН)2↓.

4. З арганічнымі рэчывамі вада ўступае ў рэакцыі гідратацыі (ненасычаных злучэнняў) і гідролізу (складаных эфіраў, вугляводаў, бялкоў). Напрыклад:

СН subscript 2 equals СН subscript 2 space plus space straight H subscript 2 straight O space not stretchy rightwards arrow with straight H subscript 3 PO subscript 4 comma italic space t comma space p on top space СН subscript 3 СН subscript 2 ОН semicolon
СН subscript 3 СООС subscript 2 straight Н subscript 5 space plus space straight Н subscript 2 straight О space stack not stretchy rightwards arrow over leftwards arrow space with straight H to the power of plus comma italic space t on top СН subscript 3 СООН space plus space straight С subscript 2 straight Н subscript 5 ОН.

img

Гідроліз бялкоў, ды- і поліцукрыдаў, тлушчаў — гэта першы этап засваення (стрававання) ежы.

ul

5. Вада ўступае ў рэакцыі з галагенамі. Фтор акісляе кісларод у малекуле вады:

2H2O + 2F2 = 4HF + O2↑.

Рэакцыі з хлорам і бромам працякаюць абарачальна з утварэннем дзвюх кіслот, у адной з якіх ступень акіслення атама галагену павышаная, а ў другой паніжаная:

Сl with 0 on top subscript 2 space plus space straight H subscript 2 straight O space stack rightwards arrow over leftwards arrow space space space straight H Cl with plus 1 on top straight O space space with space space space space space space space space space space space space space space space space space хларнавацістая space space space space space
кіслата below stack space plus space space space space space straight H Cl with negative 1 on top semicolon with хлоравадародная
кіслата below

stack straight B with 0 on top straight r subscript 2 space with blank on top plus space straight H subscript 2 straight O stack space rightwards arrow over leftwards arrow space straight H Br with plus 1 on top straight O with брамнавацістая
кіслата below space plus space space stack straight H Br with negative 1 on top. with table attributes columnalign right center left columnspacing 0px end attributes row blank blank бромавадародная row blank blank кіслата end table below

6. З іоннымі гідрыдамі металаў вада выступае ў якасці акісляльніку:

NaH + H2O = NaOH + H2↑.

7. Солі слабых кіслот і солі неактыўных металаў, а таксама солі амонію ў водным асяроддзі падвяргаюцца гідролізу (см. § 27.1.):

СН3СОО + НОН rightwards arrow over leftwards arrow СН3СООН + ОН;

 Сu to the power of 2 plus end exponent to the power of blank plus space HOH space rightwards arrow over leftwards arrow space CuOH to the power of minus space plus space straight H to the power of plus semicolon

 NH subscript 4 superscript plus space plus space HOH space rightwards arrow over leftwards arrow space NH subscript 3 space bold · bold space straight H subscript 2 straight O space plus space straight H to the power of plus.