§ 32. Элементы VIА-групы. Кісларод і сера

Пытанні, заданні, задачы

1. Пералічыце найбольш характэрныя ступені акіслення:

  • а) кіслароду;
  • б) серы;
  • в) селену.

Прывядзіце прыклады адпаведных злучэнняў.

2. Назавіце алатропныя мадыфікацыі:

  • а) кіслароду;
  • б) серы.

3. Складзіце формулы аксідаў і сульфідаў літыю, магнію, алюмінію.

4. Разлічыце масу порцыі серы колькасцю 3,5 моль.

5. Запоўніце табліцу «Кісларод і сера ў акісляльна-аднаўленчых рэакцыях», склаўшы ўраўненні адпаведных рэакцый.

Рэагенты Кісларод Сера
Н2
Mg
Ca
Fe
Li
Na

6. Складзіце 10 ураўненняў магчымых рэакцый паміж рэчывамі, формулы якіх Ba, K, Рt, ZnS, S, H2, O2. Пакажыце пры гэтым ступені акіслення элементаў.

7. Чаму роўны аб’ём паветра, неабходны для спальвання:

  • а) серы масай 12 г;
  • б) бутану аб’ёмам 10 м3 (н. у.)?

8. Разлічыце аб’ём кіслароду, які можа быць атрыманы пры раскладанні берталетавай солі масай 49 г.

9. Складзіце ўраўненні рэакцый паводле схемы:

  • a) CH subscript 4 rightwards arrow with 1 on top straight Н subscript 2 straight O rightwards arrow with 2 on top straight Н subscript 2 rightwards arrow with 3 on top straight Н subscript 2 straight S rightwards arrow with 4 on top SO subscript 2;
  • б) KClO subscript 3 rightwards arrow with 1 on top straight O subscript 2 rightwards arrow with 2 on top straight Н subscript 2 straight О rightwards arrow with 3 on top straight Н subscript 2 rightwards arrow with 4 on top СН subscript 3 minus СН subscript 3.

10. Пры награванні перманганату калію масай 3,16 г атрыманы кісларод аб’ёмам 168 см3 (н. у.). Вызначце масавую долю солі, якая расклалася.