§ 32. Элементы VIА-групы. Кісларод і сера

Сера

Састаў і будова малекулы серы. Малекулы крышталічнай серы маюць форму замкнёных цыклаў. Калі расплаўленую серу выліць у шклянку з халоднай вадой (хутка астудзіць), то ўтворыцца пластычная сера. Яе малекулы ўяўляюць сабой доўгія ланцугі (мал. 75). Пластычная сера няўстойлівая і ўжо праз некалькі гадзін пасля атрымання ператвараецца ў жоўтыя крышталі рамбічнай серы як найбольш устойлівай з алатропных мадыфікацый.

img
Мал. 75. Будова малекул і знешні выгляд серы розных мадыфікацый: а — малекулы S8, б — ланцугі атамаў пластычнай серы, в — крышталі рамбічнай серы, г — крышталі монакліннай серы, д — пластычная сера

Вядома некалькі алатропных мадыфікацый серы: дзве крышталічныя — монаклінная S8 (Tпл.= 119,3 °С) і рамбічная S8 (Tпл.= 112,8 °С), а таксама пластычная S (мал. 75). Найбольш устойлівая пры пакаёвай тэмпературы рамбічная сера.

Хімічныя ўласцівасці. Сера — дастаткова актыўны неметал. Пры награванні лёгка акісляецца кіслародам і галагенамі, рэагуе як акісляльнік з вадародам і металамі (акрамя золата і плаціны):

Сера як адноўнік Сера як акісляльнік
begin mathsize 14px style stack straight S space with 0 on top plus space straight O subscript 2 space stack equals space with t on top straight S with plus 4 on top straight O subscript 2 space plus space Q space left parenthesis аксід space серы left parenthesis IV right parenthesis right parenthesis end style begin mathsize 14px style straight S with 0 on top space plus space straight Н subscript 2 stack space equals with t on top space straight Н subscript 2 straight S with negative 2 on top space left parenthesis серавадарод right parenthesis semicolon
Zn space plus space straight S with 0 on top stack space equals space with t on top space Zn straight S with negative 2 on top space left parenthesis сульфід space цынку right parenthesis semicolon
2 Al space plus space 3 stack straight S space with 0 on top stack equals space with t on top Al subscript 2 straight S with negative 2 on top subscript 3 space left parenthesis cульфід space алюмінію right parenthesis end style

Прымяненне кіслароду і серы. Найбольш значныя сферы ўжывання кіслароду і серы паказаны ў табліцы 27.

Табліца 27. Сферы ўжывання кіслароду, азону і серы

О2 Зварка і рэзка металаў. Акісляльнік ракетнага паліва. Дыхальныя сумесі — космас, падводныя лодкі, медыцына. Хімічная прамысловасць — атрыманне аксідаў, кіслот і інш. Арганічны сінтэз — альдэгіды, карбонавыя кіслоты. Металургія
О3 Адбельвальны сродак. Дэзынфекцыйны сродак у медыцыне. Абеззаражванне пітной вады і сцёкавых водаў
S Вытворчасць сернай кіслаты. Вытворчасць гумы. Вытворчасць запалак. Вытворчасць фарбавальнікаў, пігментаў

Кісларод знайшоў ужыванне ў дыхальных апаратах (мал. 76).

img
Мал. 76. Партатыўны апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх (ШВЛ)