§ 31. Злучэнні галагенаў

*Самакантроль

1. Самай слабай кіслатой з’яўляецца:

  • а) НF;
  • б) HBr;
  • в) HCl;
  • г) HClO4.

2. Водны раствор фторавадароду ўтрымлівае часціцы:

  • а) F;
  • б) Н+;
  • в) НF;
  • г) F2.

3. Саляная кіслата рэагуе з:

  • а) Нg;
  • б) AgNO3;
  • в) Cu(ОН)2;
  • г) Al.

4. Белы тварожысты і жоўты асадак адпаведна пры ўзаемадзеянні з нітратам серабра(I) утвараюць:

  • а) NaBr і KI;
  • б) KCl і KI;
  • в) NaCl і HCl;
  • г) HI і KI.

5. Газападобны хлоравадарод можна атрымаць узаемадзеяннем:

  • а) Н2 і Cl2;
  • б) NaCl(р-р) і H2SO4(р-р);
  • в) KCl(р-р) і H2SO4(р-р);
  • г) NaCl(цв) і H2SO4(канц).