§ 31. Злучэнні галагенаў

Да найважнейшых злучэнняў галагенаў адносяць галагенавадароды саставу НЭ (Э — элемент галаген) і іх водныя растворы — галагенавадародныя кіслоты, а таксама ўтвораныя імі солі. Атамы ў малекулах галагенавадародаў звязаны кавалентнай палярнай адзінарнай σ-сувяззю. На малюнку 70 паказана ўтварэнне хімічнай сувязі ў малекуле HCl.

img
Мал. 70. Мадэлі ўтварэння хімічнай сувязі ў малекуле хлоравадароду