§ 31. Злучэнні галагенаў

Растворы галагенавадародаў з’яўляюцца кіслотамі.

Хлоравадарод атрымліваюць сінтэзам з простых рэчываў або дзеяннем канцэнтраванай сернай кіслаты на цвёрды хларыд натрыю.

Саляная кіслата з’яўляецца акісляльнікам за кошт вадароду і адноўнікам за кошт хлору.

Выявіць хларыд-, брамід- і ёдыд-іоны можна з дапамогай раствору нітрату серабра(I). Нерастваральныя галагеніды серабра адрозніваюцца колерам: AgCl — белы, AgBr — светла-жоўты, AgI — жоўты.