§ 31. Злучэнні галагенаў

Прымяненне галагенаў і іх злучэнняў

Галагены знаходзяць вельмі шырокае прымяненне і як простыя рэчывы, і ў выглядзе злучэнняў. Гэта ілюструюць даныя табліцы 25.

Табліца 25. Ужыванне галагенаў і некаторых іх злучэнняў

Галаген Злучэнне Найважнейшыя сферы ўжывання
Фтор Na3[AlF6] (крыяліт)) Вытворчасць алюмінію
NaF (фтарыд натрыю) Дадатак да зубных пастаў. Медыцынскі прэпарат
НF (плавіковая кіслата) Шкляная прамысловасць. Вытворчасць алюмінію
begin mathsize 14px style number space left parenthesis long dash CF subscript 2 minus CF subscript 2 long dash right parenthesis subscript n left parenthesis тэфлон right parenthesis end style Тэрмастойкі палімер. Антыпрыгарнае пакрыццё для патэльняў, прасаў
Хлор Cl2 (хлор) Абеззаражванне пітной вады. Адбельванне льняных і баваўняных тканін. Арганічны сінтэз. Атрыманне каляровых металаў з руды. Атрыманне салянай кіслаты
NaClO (гіпахларыт натрыю) Кампанент адбельвальных сродкаў
НCl (саляная кіслата) Хімічная прамысловасць
NaCl (галіт)) Харчовая дабаўка. Сыравіна для вытворчасці хлору, натрыю, гідраксіду натрыю
Бром Br2 (бром) Арганічны сінтэз: вытворчасць антыпірэнаў (інгібітары гарэння), каўчуку, сродкаў аховы раслін. Вытворчасць медыцынскіх прэпаратаў
Ёд I2 (ёд) Медыцына — спіртавы раствор (5–10 %). Фармацэўтычная прамысловасць
img

Хлор утрымліваецца ў вельмі небяспечным для жыцця і здароўя рэчыве — дыаксіне, які можа ўтварыцца ў выніку рэакцый арганічных рэчываў і хлору пры высокіх тэмпературах. Арганічныя злучэнні хлору і фтору (напрыклад, фрэону) вучоныя лічаць адной з прычын разбурэння азонавага слоя Зямлі.