§ 31. Злучэнні галагенаў

Супастаўленне ўласцівасцей галагенавадародных кіслот і іх солей

Фторавадарод HF з’яўляецца вадкасцю пры тэмпературах, ніжэйшых за 19 °С, а HCl, HBr, HI — газападобныя рэчывы пры н. у. (табл. 23). Рэзкае адрозненне НF па агрэгатным стане можна растлумачыць утварэннем вадародных сувязей паміж палярнымі малекуламі рэчыва: H—F … H—F … H—F … H—F.

Табліца 23. Галагенавадароды

Галагенавадароды HF HCl HBr HI
Даўжыня сувязі, нм 0,092 0,128 0,141 0,161
Энергія сувязі, кДж/моль 565 431 364 297
Тэмпература плаўлення, °С –83 –114 –87 –51
Тэмпература кіпення, °С 19,5 –85 –67 –35
Агрэгатны стан (пры н. у.) Вадкасць Газ Газ Газ
img
Якаснае вызначэнне хларыд-, брамід- і ёдыд-іонаў

Асацыяты малекул фторавадароду настолькі трывалыя, што не разбураюцца (прысутнічаюць) нават у газавай фазе да 90 °С. Фторавадарод валодае неабмежаванай растваральнасцю ў вадзе. Яго раствор з’яўляецца слабай кіслатой (фторавадародная кіслата): HF space rightwards arrow over leftwards arrow space straight H to the power of plus space plus space straight F to the power of –. Нізкая сіла кіслаты НF абумоўлена высокай трываласцю (энергіяй) сувязі ў малекуле.

ul

Плавіковая (фторавадародная) кіслата здольная разбураць («плавіць») шкло Na2O CaO 6SiO2 у адпаведнасці з ураўненнем:

6НF + SiO2 = H2SiF6 + 2H2O

або 4HF(г) + SiO2 equals with t on top SiF4↑ + 2H2O.

Астатнія галагенавадароды добра растваральныя ў вадзе і ўяўляюць сабой моцныя кіслоты: HBr → H++ Br; HI → H+ + I.

Большасць солей, якiя ўтвараюцца гэтымі кіслотамі, добра растваральныя ў вадзе. Для якаснага вызначэння ў растворах хларыд-, брамід- і ёдыд-іонаў выкарыстоўваюць рэакцыю з растворам нітрату серабра(I) AgNO3. Пры гэтым хларыды ўтвараюць белы тварожысты асадак AgCl, браміды — светла-жоўты AgBr, ёдыды — жоўты AgI (табл. 24, Дадатак 3):

Ag+ + Cl = AgCl↓; Ag+ + Br = AgBr↓; Ag+ + I = AgI↓.

Гэтыя асадкі не раствараюцца ў азотнай кіслаце.

Нітрат серабра(I) не ўтварае асадку з растваральнымі фтарыдамі, таму фтарыд-іоны вызначаюць з дапамогай раствору CaCl2 (Дадатак 3):

CaCl2 + 2NaF = CaF2↓ + 2NaCl; Ca2+ + 2F= CaF2↓.

Табліца 24. Якасныя рэакцыі на аніёны галагенавадародных кіслот

Назва кіслаты і яе хімічная формула Солі Якасныя рэакцыі на аніёны
Іон Рэактыў Прыкмета рэакцыі
Фторавадародная (плавіковая) HF Фтарыды F
фтарыд
CaCl2 Белы асадак CaF2 img
Хлоравадародная (саляная) HCl Хларыды Cl
хларыд
AgNO3 Белы тварожысты асадак AgCl img
Бромавадародная HBr Браміды Br
брамід
AgNO3 Светла-жоўты асадак AgBr img
Ёдавадародная HI Ёдыды I
ёдыд
AgNO3 Жоўты асадак AgI img