§ 29.2. Пераксід вадароду

Самакантроль

1. Схема ўтварэння вадароднай сувязі паміж малекуламі вады і пераксіду вадароду:

а) Варыянт <i>а</i>
б) Варыянт <i>б</i>
в) Варыянт <i>в</i>
г)
Варыянт <i>г</i>
 

2. Сума каэфіцыентаў ва ўраўненні рэакцыі Н2О2 + PbS → H2O + PbSO4 роўная:

  • а) 6;
  • б) 9;
  • в) 10;
  • г) 14.

3. Ступень акіслення –1 маюць атамы кіслароду ў злучэннях:

  • а) Na2О2;
  • б) Н2О2;
  • в) СаО2;
  • г) K2О.

4. Пераксід вадароду ўтвараецца ў рэакцыях, схемы якіх:

  • а) ВаО2 + НCl →;
  • б) ВаО2 + H2SO4 →;
  • в) Н2О2 + KMnO4 →;
  • г) Н2О2 + H2S →.

5. Адносна пераксіду вадароду справядлівымі з’яўляюцца сцвярджэнні:

  • а) малекула Н2О2 лінейная;
  • б) у малекуле змешчаны дзве палярныя і адна непалярная кавалентная сувязь;
  • в) праяўляе акісляльныя ўласцівасці ў адносінах да NaI;
  • г) можна выкарыстоўваць для атрымання кіслароду ў лабараторыі.