§ 29.2. Пераксід вадароду

img
Мал. 67.2. Будова малекулы пераксіду вадароду

Пераксід вадароду Н2О2 — рэчыва малекулярнай будовы, структурная формула якога Н—О—О—Н. Будова малекулы паказана на малюнку 67.2.

Энергія сувязі Н—О складае 468 кДж/моль і амаль у два разы вышэйшая за энергію сувязі О—О (210 кДж/моль). Малекула несіметрычная і палярная. Паміж малекуламі існуюць вадародныя сувязі.