§ 29.2. Пераксід вадароду

Пытанні, заданні, задачы

1. Выпішыце формулы пераксідаў: Н2О, Н2О2, Na2О2, OF2, BaО2, CO2.

2. Складзіце электронную і структурную формулы пераксіду вадароду.

3. Дайце характарыстыку хімічных сувязей у малекуле пераксіду вадароду.

4. Запішыце ўраўненне рэакцыі раскладання пераксіду вадароду ў прысутнасці аксіду марганцу(IV). Ахарактарызуйце рэакцыю з пункту гледжання працэсаў акіслення і аднаўлення.

5. Да раствору пераксіду вадароду масай 75 г дадалі невялікую порцыю аксіду марганцу(IV). У выніку поўнага раскладання пераксіду вадароду вылучыўся газ аб’ёмам 0,5 дм3. Якая масавая доля пераксіду ў зыходным растворы?

6. Расстаўце каэфіцыенты метадам электроннага балансу:

KMnO4 + Н2О2 → MnO2 + KOH + Н2О + O2↑.

7. Прапануйце прадукты рэакцый паміж пераксідам вадароду і:

  • а) гідраксідам жалеза(II),
  • б) ёдыдам натрыю. Складзіце ўраўненні рэакцый і ўкажыце пераход электронаў.

8. Прапануйце малекулярную і структурную формулы дысульфану — вадароднага злучэння серы, якое з’яўляецца аналагам пераксіду вадароду (па саставе і будове). Складзіце ўраўненне рэакцыі яго раскладання на серавадарод і серу.

9. Вызначце рэчывы X, Y, Z у схеме:

begin mathsize 14px style straight X rightwards arrow with MnO subscript 2 on top straight Y space plus space straight Z end style, калі begin mathsize 14px style straight Y rightwards arrow with plus straight P on top straight P subscript 2 straight O subscript 5 rightwards arrow with plus straight Z on top straight H subscript 3 PO subscript 4 end style.

10. Складзіце ўраўненні адпаведных рэакцый.

11. Разлічыце аб’ём раствору пераксіду вадароду з масавай доляй 3 % (шчыльнасць 1,01 г/см3), які можна прыгатаваць, маючы 1 дм3 пергідролю (шчыльнасць 1,112 г/см3, масавая доля Н2O2 30 %).