§ 29.2. Пераксід вадароду

Фізічныя ўласцівасці

Пры пакаёвай тэмпературы пераксід вадароду — бледна-блакітная сіропападобная вадкасць. У параўнанні з вадой яна мае больш высокія тэмпературы кіпення і плаўлення: tкіп. = 150,2 °С, tпл. = 0,41 °С. Змешваецца з вадой у любых суадносінах, чаму спрыяе ўтварэнне вадародных сувязей з малекуламі вады. Раствор з масавай доляй H2O2 30 % называюць пергідролем. У побыце звычайна выкарыстоўваюць 3%-ны раствор.