§ 29.1. Вадародныя злучэнні неметалаў і металаў

Пытанні, заданні, задачы

1. Назавіце агульныя формулы вадародных злучэнняў элементаў VIIA-, VIA-, VA- і IVA-груп.

2. Выпішыце формулы вадародных злучэнняў з кавалентнай сувяззю: HCl, СаН2, Н2Se, LiH, HF, BaH2, NaH.

3. Вызначце ступені акіслення атамаў у наступных гідрыдах:

  • а) HBr, BаН2, Н2S, NH3;
  • б) HF, H2S, NaH, CaH2.

4. Складзіце ўраўненні сінтэзу гідрыдаў, указаных у заданні 3.

5. Назавіце вадародныя злучэнні неметалаў, паміж малекуламі якіх існуе моцная вадародная сувязь. Растлумачце прычыну гэтай з’явы.

6. Складзіце ўраўненні рэакцый паміж гідраксідам калію і вадароднымі злучэннямі фтору і ёду ў малекулярнай і іоннай формах. Чаму сума каэфіцыентаў ва ўраўненнях, напісаных у іоннай форме, розная?

7. Складзіце ўраўненні рэакцый паводле схемы:

  • a) begin mathsize 14px style straight N subscript 2 stack space rightwards arrow with 1 asterisk times on top space Сa subscript 3 straight N subscript 2 space rightwards arrow with 2 on top space NН subscript 3 stack space rightwards arrow space with 3 with plus straight H subscript 2 straight O on top on top straight Х end style;
  • б) begin mathsize 14px style straight H subscript 2 stack space rightwards arrow with 1 asterisk times on top space Li straight H space stack rightwards arrow space with 2 on top straight Н subscript 2 rightwards arrow with 3 with plus CH subscript 2 equals CH subscript 2 on top on top straight Х end style.

Дайце характарыстыку рэакцыям 1* па вядомых вам класіфікацыйных прыкметах.

8. Ёсць рад вадародных злучэнняў: NaH, BaН2, Н2О, NН3, HCl. Якія з іх за кошт атамаў вадароду могуць праяўляць уласцівасці:

  • а) аднаўленчыя;
  • б) акісляльныя?

9. Бінарнае злучэнне кальцыю і неметалу VА-групы масай 1,82 г пры дзеянні вады ўтварае газ аб’ёмам 448 см3 (н. у.). Вызначце хімічную формулу газападобнага злучэння.

10. Сумесь, якая змяшчае хлор масай 35,5 г і вадарод масай 1,5 г, падпалілі. Вызначце аб’ёмныя долі кожнага з кампанентаў у сумесі газаў пасля заканчэння рэакцыі.