§ 29.1. Вадародныя злучэнні неметалаў і металаў

Кіслотна-асноўныя ўласцівасці водных раствораў вадародных злучэнняў неметалаў

Разгледзім змену кіслотна-асноўных уласцівасцей водных раствораў лятучых вадародных злучэнняў у залежнасці ад становішча элемента ў перыядычнай сістэме. Вядома, што СН4 не раствараецца ў вадзе, NH3 утварае слабую аснову NH3 Н2O, а раствор НF — слабая кіслата:

NH3 Н2O rightwards arrow over leftwards arrow NH subscript 4 superscript plus + OН;

Н2О rightwards arrow over leftwards arrow Н+ + ОН;

HF rightwards arrow over leftwards arrow H+ +  F.

Значыць, кіслотныя ўласцівасці вадародных злучэнняў неметалаў у перыядзе з павелічэннем парадкавага нумара элемента ўзмацняюцца.

У групах кіслотныя ўласцівасці водных раствораў вадародных злучэнняў неметалаў таксама ўзмацняюцца: НF з’яўляецца слабай кіслатой, а HCl, HBr, HI — моцнымі.

img

Вуглярод і вадарод утвараюць значную колькасць бінарных арганічных злучэнняў розных класаў: алканы СnH2n+2, алкены СnH2n, алкіны СnH2n–2, арэны СnH2n–6 і інш.

Кісларод утварае два ўстойлівыя злучэнні з вадародам — Н2О и Н2О2 (вада і пераксід вадароду).

Для серы вядомы рад вадародных злучэнняў саставу Н2Sn (n = 1–20), напрыклад, Н2S, Н2S2.