§ 29.1. Вадародныя злучэнні неметалаў і металаў

Кіслотныя ўласцівасці водных раствораў вадародных злучэнняў неметалаў у перыядах узмацняюцца.

Гідрыды s-элементаў (металаў) — іонныя злучэнні. Яны валодаюць аднаўленчымі ўласцівасцямі, гідралізуюцца і рэагуюць з кіслотамі з утварэннем вадароду.