§ 29. Вадарод

Вадарод як простае рэчыва

Вадарод як простае рэчыва складаецца з двухатамных малекул Н2, у якіх атамы звязаны кавалентнай адзінарнай σ-сувяззю, што ўтвараецца пры перакрыванні 1s-арбіталей:

img або img

Электронная і графічная формулы малекулы маюць выгляд: Н:Н і Н—Н.

Фізічныя ўласцівасці. Вадарод пры нармальных умовах — гэта газ без колеру, паху і смаку, шчыльнасцю 0,089 г/дм3. Мае вельмі нізкія тэмпературы кіпення (–252,6 °С) і плаўлення (–259,2 °С). Растваральнасць вадароду ў вадзе як палярным растваральніку малая, таму яго можна збіраць у посуд метадам выцяснення вады. Вадарод добра раствараецца ў многіх металах (Ni, Pt, Pd і інш.).

Хімічныя ўласцівасці. Хімічная актыўнасць вадароду пры пакаёвай тэмпературы невялікая, бо высокая трываласць кавалентнай сувязі ў малекуле. У хімічных рэакцыях вадарод можа быць як адноўнікам (што больш характэрна), так і акісляльнікам.

1. Рэакцыі з простымі рэчывамі:

а) рэагуе як адноўнік з неметаламі, атамы якіх маюць у параўнанні з вадародам больш высокую электраадмоўнасць — галагенамі, азотам, серай, кіслародам:

straight H with 0 on top subscript 2 space plus space Сl subscript 2 stack space equals with h v on top space 2 straight H with plus 1 on top Cl semicolon
3 straight H with 0 on top subscript 2 space plus space straight N subscript 2 not stretchy rightwards arrow over leftwards arrow with italic space t comma space p comma space кат. space on top 2 straight N straight H with plus 1 on top subscript 3 semicolon
straight H with 0 on top subscript 2 space plus space straight S stack space equals space with t on top straight H with plus 1 on top subscript 2 straight S semicolon
2 straight H with 0 on top subscript 2 space end subscript plus space straight О subscript 2 stack space equals with t on top space 2 straight H with plus 1 on top subscript 2 straight О.

Варта адзначыць, што вадарод не ўзаемадзейнічае з фосфарам і крэмніем;

б) рэагуе як акісляльнік са шчолачнымі і шчолачназямельнымі металамі, утвараючы гідрыды:

2 Na space plus stack space straight H with 0 on top subscript 2 stack space equals space with t on top 2 Na straight H with negative 1 on top semicolon
Ca space plus stack space straight H with 0 on top subscript 2 space equals with t on top space Ca straight H with negative 1 on top subscript 2.

Гідрыды лёгка раскладаюцца вадой з вылучэннем вадароду:

Ca straight H with negative 1 on top subscript 2 space end subscript plus space 2 straight H subscript 2 straight О space equals space 2 straight H with 0 on top subscript 2 upwards arrow plus space Са left parenthesis ОН right parenthesis subscript 2 downwards arrow.

2. Рэакцыі са складанымі рэчывамі:

а) узаемадзейнічае з некаторымі аксідамі металаў B-груп як адноўнік:

WO subscript 3 space plus space 3 straight H with 0 on top subscript 2 stack space equals space with t on top straight W space plus space 3 straight H with plus 1 on top subscript 2 straight О semicolon
CuO space plus stack space straight H with 0 on top subscript 2 space equals with t on top space Cu space plus space straight H with plus 1 on top subscript 2 straight О semicolon

б) рэагуе з арганічнымі рэчывамі, якія ўтрымліваюць кратныя сувязі (рэакцыя гідрыравання) — алкенамі, алкінамі, дыенамі, арэнамі, а таксама альдэгідамі. Напрыклад:

stack СН subscript 2 with этэн below equals СН subscript 2 space plus space straight Н subscript 2 rightwards arrow with Ni comma space t on top stack СН subscript 3 with этан below minus СН subscript 3.

ul

Рэагуе з трыгліцэрыдамі, якія ўтрымліваюць астаткі ненасычаных карбонавых кіслот:

Атрыманне. Для атрымання вадароду ў лабараторыі ўжываюць металы сярэдняй актыўнасці (цынк, алюміній, жалеза) і кіслоты (хлоравадародную або серную):

Zn + 2НCl = ZnCl2 + Н2↑.

Пры гэтым часта выкарыстоўваюць апарат Кіпа — прыладу, якая дазваляе атрымліваць газападобныя рэчывы і рэгуляваць іх ток (мал. 63).

img
Мал. 63. Апарат Кіпа. Атрыманне вадароду ў лабараторыі
img

Найважнейшымі спосабамі атрымання вадароду ў прамысловасці з’яўляюцца:

1) узаемадзеянне пароў вады з метанам:

begin mathsize 14px style СН subscript 4 space plus space straight Н subscript 2 straight О stack space equals space with 1000 space degree straight С on top 3 straight Н subscript 2 space plus space СО semicolon end style

2) узаемадзеянне пароў вады з распаленым коксам:

begin mathsize 14px style straight С space plus space straight Н subscript 2 straight О space equals with 1000 space degree straight C on top space straight Н subscript 2 space plus space СО semicolon end style

3) электроліз вады (у прысутнасці электраліту):

begin mathsize 14px style 2 straight Н subscript 2 straight О stack space equals with ⚡ on top space 2 straight Н subscript 2 space plus space straight О subscript 2. end style

Прымяненне. Адна з найважнейшых фізічных уласцівасцей вадароду — малая шчыльнасць, таму яго выкарыстоўваюць для напаўнення зондаў, якія даследуюць верхнія слаі атмасферы.

У хімічнай прамысловасці вадарод выкарыстоўваюць для атрымання аміяку NH3, хлоравадароду НСl, метанолу (СО + 2Н2 = СН3ОН), многіх металаў з іх аксідаў, напрыклад тугаплаўкіх малібдэну і вальфраму. Ужо цяпер працуюць заводы, на якіх для аднаўлення аксідаў жалеза да металу замест вугляроду (коксу) выкарыстоўваюць вадарод. Вадарод знаходзіць прымяненне ў вытворчасці маргарыну з раслінных алеяў.

Рэакцыя гарэння вадароду ў кіслародзе (2(г) + О2(г) = 2Н2О(г) + 484 кДж) выкарыстоўваецца ў ракетных рухавіках, што выводзяць у космас лятальныя апараты (мал. 64). Напрыклад, магутная касмічная ракета «Энергія» спажывала больш за 2000 тон паліва, большую частку якога складалі вадкія вадарод і кісларод. У цяперашні час пачата вытворчасць аўтамабіляў, палівам у якіх служыць вадарод (мал. 65).

Гэтую ж рэакцыю ўжываюць і для зварачных работ (мал. 66). Пры выкарыстанні спецыяльных гарэлак дасягаюць тэмпературы полымя каля 4000 °C, што дазваляе праводзіць зварачныя работы з самымі тугаплаўкімі матэрыяламі.

#
Мал. 64. Старт касмічнай ракеты
#
Мал. 65. Аўтазапраўка вадародам
#
Мал. 66. Зварка ювелірных вырабаў кіслародна-вадародным полымем

Вучоныя розных краін вядуць пошукі шляхоў замены на вадарод нафты, газу і вугалю як паліва. Пры згаранні апошніх утвараюцца рэчывы, якія забруджваюць і разбураюць навакольнае асяроддзе (СО2, СО, SO2 і інш.), у той час як прадуктам згарання вадароду з’яўляецца экалагічна чыстае рэчыва — вада.