§ 29. Вадарод

Вадарод як хімічны элемент

img

Маючы самую малую масу атама, атам вадароду straight H presubscript 1 presuperscript 1 мае і самую простую будову: ядро, што ўяўляе з сябе пратон, і адзін электрон, які размяшчаецца на 1s-арбіталі. Электронная канфігурацыя 1Н 1s1, электронна-графічная схема: straight H presubscript 1 space stack box enclose upwards arrow with 1 s on top.

Электраадмоўнасць вадароду роўная 2,2. Гэта вышэй, чым у металаў, крэмнію, фосфару, але менш за электраадмоўнасць кіслароду і іншых халькагенаў, галагенаў. Таму для вадароду характэрныя ступені акіслення –1, 0 і +1, напрыклад Li straight H with negative 1 on top (гідрыд літыю), Si straight H with negative 1 on top subscript 4 (сілан), straight C straight H with plus 1 on top subscript 4 (метан), straight H with plus 1 on top subscript 2 straight O (аксід вадароду, вада).

Як вы ўжо ведаеце, прыродны вадарод складаецца з двух стабільных ізатопаў — straight H presubscript 1 presuperscript 1 (протый — 99,98 % ад агульнага ліку атамаў), straight H presubscript 1 presuperscript 2 (дэйтэрый D — 0,015 %) і радыеактыўнага straight H presubscript 1 presuperscript 3 (трытый Т — следавыя колькасці) (§ 7, мал. 12).

Вадарод з’яўляецца самым распаўсюджаным элементам у Сусвеце. На Зямлі на долю вадароду па масе, лічачы ваду і паветра, прыпадае каля 1 %, а пры пераліку ад агульнага ліку атамаў — каля 17 %. Вадарод пераважна знаходзіцца ў звязаным стане. Ён уваходзіць у састаў вады, нафты, прыроднага газу, жывых арганізмаў. У выглядзе простага рэчыва вадарод амаль не сустракаецца. Следавыя колькасці яго выяўлены ў верхніх слаях атмасферы, вулканічных газах і прадуктах раскладання бактэрыямі арганічных рэчываў ва ўмовах недахопу паветра.