§ 28. Агульная характарыстыка неметалаў

Пытанні, заданні, задачы

1. Апішыце становішча неметалаў у перыядычнай сістэме. Пакажыце для элементаўнеметалаў трэцяга перыяду магчымыя значэнні ступені акіслення і валентнасці.

2. Запішыце сімвалы элементаў і агульную формулу электроннай канфігурацыі:

  • а) высакародных газаў;
  • б) галагенаў;
  • в) халькагенаў.

3. Вызначце ступені акіслення атамаў у злучэннях:

  • а) НСl, HClO, HClO3, HClO4;
  • б) H2S, SO2, H2SO3, H2SO4.

4. Укажыце сцвярджэнні, якія характарызуюць кісларод як хімічны элемент:

  • а) аб’ёмная доля кіслароду ў паветры складае 21 %;
  • б) атам кіслароду змяшчае шэсць электронаў на знешнім энергетычным узроўні;
  • в) масавая доля кіслароду ў зямной кары роўная 49 %;
  • г) пры выплаўленні чыгуну выкарыстоўваюць паветра, узбагачанае кіслародам; д) электраадмоўнасць кіслароду меншая, чым фтору;
  • е) кісларод у злучэннях праяўляе ступені акіслення ад –2 да +2.

5. Складзіце ўраўненні рэакцый з удзелам неметалаў, улічваючы, што атамы неметалаў у зададзеных рэакцыях праяўляюць найніжэйшую ступень акіслення:

  • Al + Cl2 →;
  • Li + N2 →;
  • Ca + P →;
  • Zn + Br2 →;
  • K + H2 →;
  • Al + S →.

6. Вызначце масу вугляроду, неабходнага для аднаўлення жалеза з аксіду жалеза(III) масай 1 т. Вуглярод акісляецца да найвышэйшай ступені акіслення.

7. Азот мае вельмі нізкія тэмпературы плаўлення і кіпення –210 °C і –196 °C, а бор высокія — ≈2075 °C і ≈3800 °C адпаведна. Дайце тлумачэнне такому адрозненню.

8. Дакажыце, што фосфар выконвае функцыю адноўніку ў першай рэакцыі і акісляльніку — у другой:

  • 1) Р + О2 → Р2О5;
  • 2) Р + Са → Са3Р2.

9. Расстаўце каэфіцыенты метадам электроннага балансу і пакажыце, акісляльнікам або адноўнікам з’яўляюцца простыя рэчывы:

  • а) Р + H2SO4 → H3PO4 + SO2 + H2O;
  • б) S + HNO3 → H2SO4 + NO.

10. Узор газападобнага простага рэчыва неметалу аб’ёмам 1 дм3 (н. у.) мае масу 3,17 г. Вызначце хімічную формулу рэчыва.