Печатать книгуПечатать книгу

§ 28. Агульная характарыстыка неметалаў

Сайт: Профильное обучение
Курс: Хімія. 11 клас
Книга: § 28. Агульная характарыстыка неметалаў
Напечатано:: Госць
Дата: Суббота, 26 Апрель 2025, 13:03

Становішча ў перыядычнай сістэме

Хімічныя элементы прынята дзяліць на металы і неметалы паводле іх хімічных уласцівасцей. У перыядычнай сістэме неметалы размешчаны ў А-групах: IА, IIIА–VIIIА. Ад металаў іх аддзяляе ступеньчатая лінія вадарод — бор — аганесон. Неметалы знаходзяцца вышэй ад гэтай лініі, гэта значыць займаюць правы верхні вугал табліцы, утвараючы своеасаблівы трохвугольнік (мал. 61).

img
Мал. 61. Неметалы і электронная канфігурацыя іх знешняга энергетычнага ўзроўню

Элементы, размешчаныя ў адной групе, падобныя па будове атама, а значыць, шмат у чым і па ўласцівасцях. Таму для некаторых груп неметалаў ужываюць агульныя назвы. Так, неметалы VIIIA-групы называюць высакароднымі газамі. Для элементаў VIIA-групы выкарыстоўваюць назву галагены — якія нараджаюць солі. Неметалы VIA-групы маюць агульную назву халькагены — якія нараджаюць руды.

img

Паводле электрафізічных уласцівасцей, у адрозненне ад хімічных, простыя рэчывы, што складаюцца з атамаў тых ці іншых элементаў, падзяляюць на тры групы: металы, паўправаднікі і дыэлектрыкі. Адрозніць гэтыя рэчывы можна не толькі па велічыні электраправоднасці, але і па характары яе залежнасці ад тэмпературы. З ростам тэмпературы электраправоднасць металаў падае, а паўправаднікоў і дыэлектрыкаў расце. Тыповыя паўправаднікі — крэмній і германій.

Будова электронных абалонак атамаў неметалаў

Знешні электронны слой атама шмат у чым вызначае ўласцівасці элемента. Лік электронаў знешняга ўзроўню атамаў неметалаў адпавядае нумару А-групы, у якой размешчаны элемент. У большасці з іх ён блізкі да завяршэння або завершаны, змяшчае чатыры і больш электронаў. Меншы лік электронаў утрымліваюць атамы толькі трох элементаў: вадарод мае адзін электрон (да завяршэння не хапае аднаго электрона), гелій — два электроны (знешні ўзровень завершаны), бор — тры электроны. Неметалы з’яўляюцца прадстаўнікамі p-элементаў, за выключэннем вадароду і гелію, якія належаць да s-элементаў.

Атамы неметалаў, у адрозненне ад атамаў металаў, здольныя праяўляць як дадатныя ступені акіслення, так і адмоўныя. Выключэнні — фтор і высакародныя газы. У злучэннях з іншымі элементамі для фтору характэрна толькі адмоўная ступень акіслення, роўная –1 (напрыклад, КF with negative 1 on top, stack ОF subscript 2 with negative 1 on top, straight C with plus 4 on top straight F with negative 1 on top subscript 4). Найбольш лёгкія высакародныя газы — гелій, неон і аргон — устойлівых злучэнняў не ўтвараюць, а для ксенону, крыптону і радону атрыманы злучэнні толькі з дадатнымі ступенямі акіслення (напрыклад, Rn with plus 2 on top straight F subscript 2, Xe with plus 8 on top straight O subscript 4).

У цэлым значэнні ступеняў акіслення неметалаў ляжаць у інтэрвале ад –4 да +8, а валентнасці — ад I да VIII. Варта ўспомніць, што валентнасць атамаў элементаў другога перыяду не бывае большай за чатыры:

img

Простыя рэчывы

У класіфікацыі элементаў, што гістарычна склалася, прыналежнасць да неметалаў вызначалі па фізічных уласцівасцях простых рэчываў: цвёрды, газападобны або вадкі стан пры нармальных умовах. У цвёрдым стане ў неметалаў, як правіла, адсутнічае металічны бляск. Іх электра- і цеплаправоднасць звычайна невялікія, рэчывы з’яўляюцца крохкімі.

Неметалы ўтвараюць два тыпы крышталёў — малекулярныя і атамныя (мал. 62).

img
Мал. 62. Састаў і будова простых рэчываў неметалаў

Рэчывы малекулярнай будовы адрозніваюцца нізкімі тэмпературамі плаўлення (гелій –272 °С, кісларод –223 °С) і кіпення (гелій –269 °С, кісларод –183 °С). Неметалы немалекулярнай будовы, наадварот, маюць надзвычай высокія тэмпературы кіпення і плаўлення (графіт: Tпл. = 3850 °С, Tкіп. = 4200 °С).

Для неметалаў характэрна з’ява алатропіі. Прыкладамі могуць служыць чырвоны і белы фосфар, алмаз і графіт, кісларод і азон.

Неметалы могуць уступаць у рэакцыі з рэчывамі ўсіх класаў (металамі, іншымі неметаламі, аксідамі, шчолачамі, кіслотамі, солямі) і праяўляць як акісляльныя, так і аднаўленчыя ўласцівасці (табл. 20).

Табліца 20. Агульныя ўласцівасці неметалаў як простых рэчываў

Неметалы як акісляльнікі ўступаюць у рэакцыі Неметалы як адноўнікі ўступаюць у рэакцыі
З металамі:
begin mathsize 14px style stack bold C bold space with 0 on top plus space 2 Mg with 0 on top stack space equals space with t on top Mg with plus 2 on top subscript 2 bold C with negative 4 on top comma space bold C with 0 on top space long dash space акісляльнік end style
З некаторымі аксідамі:
begin mathsize 14px style 3 stack bold C bold space with 0 on top plus space 2 Fe with plus 3 on top subscript 2 straight O subscript 3 stack space equals space with t on top 3 bold C with plus 4 on top straight O subscript 2 space end subscript plus space 4 straight F with 0 on top straight e comma
bold C with 0 on top space long dash space адноўнік end style
З іншымі неметаламі:
begin mathsize 14px style stack 2 straight P space with 0 on top plus space 3 stack bold S bold space with 0 on top equals with t on top space straight P with plus 3 on top subscript 2 stack bold S subscript 3 with negative 2 on top comma space bold S with 0 on top space long dash space акісляльнік end style
З іншымі неметаламі:
stack bold S bold space with 0 on top plus space straight O subscript 2 space equals space bold S with plus 4 on top straight O subscript 2 comma space bold S with 0 on top space long dash space адноўнік
З кіслотамі:
begin mathsize 14px style stack bold Cl subscript 2 bold space with 0 on top plus space straight H subscript 2 straight S with negative 2 on top space left parenthesis раствор right parenthesis space equals space straight S with 0 on top downwards arrow plus space 2 straight H bold Cl with negative 1 on top space left parenthesis раствор right parenthesis comma
bold Cl with 0 on top space long dash space акісляльнік end style
З арганічнымі рэчывамі:
begin mathsize 14px style CH identical to CH space plus space 2 bold H with bold 0 on top subscript 2 space rightwards arrow with t comma space Ni on top space straight C bold H with plus 1 on top subscript 3 minus straight C bold H with plus 1 on top subscript 3 comma
bold H with 0 on top space long dash space адноўнік end style
З солямі:
begin mathsize 14px style bold Br with 0 on top subscript 2 space plus space 2 KI with negative 1 on top space equals space straight I with 0 on top subscript 2 downwards arrow plus space 2 straight K bold Br with negative 1 on top comma space bold Br with 0 on top space long dash space акісляльнік end style

Акісляльныя здольнасці атамаў неметалаў можна параўноўваць па становішчы ў перыядычнай сістэме: з ростам атамнага нумара яны павялічваюцца ў перыядах і памяншаюцца, як правіла, у групах. Гэтыя ж уласцівасці можна таксама ацэньваць, супастаўляючы электраадмоўнасць неметалаў, якая ўзрастае ў радзе:

Si B As As H C I S Br Cl N O F
1,9 2,0 2,1 2,2 2,2 2,5 2,5 2,6 2,8 3,0 3,0 3,5 4,0
img

Акісляльная здольнасць неметалаў з павелічэннем электраадмоўнасці ўзмацняецца.

Распаўсюджанасць неметалаў у прыродзе

У прыродзе неметалы існуюць не толькі ў выглядзе злучэнняў (арганічныя рэчывы, аксіды Н2О, SiO2, СО2, солі бескіслародных кіслот NaCl, As2S3, солі кіслародзмяшчальных кіслот СаСО3, Са3(РО4)2), але і ў свабодным выглядзе, напрыклад азот, кісларод, высакародныя газы, вуглярод (у форме графіту і алмазу), сера. Існаванне неметалаў у выглядзе простых рэчываў у прыродзе звязана з нізкай актыўнасцю пералічаных неметалаў пры нармальных умовах: атамы высакародных газаў маюць завершаны знешні электронны ўзровень, кісларод і азот — даволі трывалыя кавалентныя сувязі ў двухатамных малекулах, вуглярод утварае трывалыя атамныя крышталі. На Зямлі самымі распаўсюджанымі неметаламі з’яўляюцца кісларод і крэмній (па масе каля 49 % і 26 % адпаведна), у Сусвеце — вадарод.

Прымяненне неметалаў

Сферы прымянення простых рэчываў неметалаў шырокія. Прыкладамі могуць служыць: вытворчасць паўправадніковых матэрыялаў (крэмній, селен), металургічныя працэсы атрымання металаў (вуглярод, вадарод) і сплаваў (бор, крэмній), інтэнсіфікацыя працэсаў гарэння (кісларод), стварэнне інертнай атмасферы (азот, высакародныя газы), арганічны сінтэз (хлор, бром), паветраплаванне (гелій, вадарод), святлатэхніка (высакародныя газы).

Неметалы з’яўляюцца прадстаўнікамі s- і р-элементаў.

Ступені акіслення неметалаў змяняюцца ад –4 да +8.

У хімічных рэакцыях неметалы праяўляюць як акісляльныя, так і аднаўленчыя ўласцівасці.

Пытанні, заданні, задачы

1. Апішыце становішча неметалаў у перыядычнай сістэме. Пакажыце для элементаўнеметалаў трэцяга перыяду магчымыя значэнні ступені акіслення і валентнасці.

2. Запішыце сімвалы элементаў і агульную формулу электроннай канфігурацыі:

  • а) высакародных газаў;
  • б) галагенаў;
  • в) халькагенаў.

3. Вызначце ступені акіслення атамаў у злучэннях:

  • а) НСl, HClO, HClO3, HClO4;
  • б) H2S, SO2, H2SO3, H2SO4.

4. Укажыце сцвярджэнні, якія характарызуюць кісларод як хімічны элемент:

  • а) аб’ёмная доля кіслароду ў паветры складае 21 %;
  • б) атам кіслароду змяшчае шэсць электронаў на знешнім энергетычным узроўні;
  • в) масавая доля кіслароду ў зямной кары роўная 49 %;
  • г) пры выплаўленні чыгуну выкарыстоўваюць паветра, узбагачанае кіслародам; д) электраадмоўнасць кіслароду меншая, чым фтору;
  • е) кісларод у злучэннях праяўляе ступені акіслення ад –2 да +2.

5. Складзіце ўраўненні рэакцый з удзелам неметалаў, улічваючы, што атамы неметалаў у зададзеных рэакцыях праяўляюць найніжэйшую ступень акіслення:

  • Al + Cl2 →;
  • Li + N2 →;
  • Ca + P →;
  • Zn + Br2 →;
  • K + H2 →;
  • Al + S →.

6. Вызначце масу вугляроду, неабходнага для аднаўлення жалеза з аксіду жалеза(III) масай 1 т. Вуглярод акісляецца да найвышэйшай ступені акіслення.

7. Азот мае вельмі нізкія тэмпературы плаўлення і кіпення –210 °C і –196 °C, а бор высокія — ≈2075 °C і ≈3800 °C адпаведна. Дайце тлумачэнне такому адрозненню.

8. Дакажыце, што фосфар выконвае функцыю адноўніку ў першай рэакцыі і акісляльніку — у другой:

  • 1) Р + О2 → Р2О5;
  • 2) Р + Са → Са3Р2.

9. Расстаўце каэфіцыенты метадам электроннага балансу і пакажыце, акісляльнікам або адноўнікам з’яўляюцца простыя рэчывы:

  • а) Р + H2SO4 → H3PO4 + SO2 + H2O;
  • б) S + HNO3 → H2SO4 + NO.

10. Узор газападобнага простага рэчыва неметалу аб’ёмам 1 дм3 (н. у.) мае масу 3,17 г. Вызначце хімічную формулу рэчыва.

*Самакантроль

1. Канфігурацыю знешняга электроннага ўзроўню ns2np5 маюць:

  • а) азот;
  • б) хлор;
  • в) ёд;
  • г) фосфар.

2. Крэмній як хімічны элемент характарызуюць сцвярджэнні:

  • а) крэмній выкарыстоўваюць у вытворчасці паўправадніковых прыбораў;
  • б) крэмній займае 2-е месца па распаўсюджанасці ў зямной кары;
  • в) крэмній не ўзаемадзейнічае з вадародам непасрэдна;
  • г) найвышэйшая ступень акіслення крэмнію +4.

3. Дадатную ступень акіслення праяўляюць элементы VA-групы ў злучэннях:

  • а) HNO3;
  • б) NH3;
  • в) Li3N;
  • г) H3PO4.

4. Сера з’яўляецца акісляльнікам, рэагуючы з:

  • а) Ca;
  • б) Al;
  • в) F2;
  • г) Fe.

5. Сума каэфіцыентаў у рэакцыі сінтэзу фасфіду кальцыю з простых рэчываў роўная:

  • а) 3;
  • б) 4;
  • в) 5;
  • г) 6.