§ 27.1. Гідроліз солей

Самакантроль

1. Шчолачнае асяроддзе маюць растворы солей:

  • а) ВаCl2 і MgCl2;
  • б) K2SO3 і KNO2;
  • в) С6Н5ОNa і С17Н35СООNa;
  • г) K2СO3 і K2S.

2. рН > 7 маюць водныя растворы:

  • а) Na2СO3;
  • б) FeCl3;
  • в) CH3COONа;
  • г) CuSO4.

3. Лакмус афарбуе ў чырвоны колер раствор:

  • а) Pb(NO3)2;
  • б) ZnCl2;
  • в) KCl;
  • г) NH4Cl.

4. Раўнавагу рэакцыі гідролізу ў растворы меднага купарвасу

Cu2+ + H2O rightwards arrow over leftwards arrow Cu(OH)+ + H+

можна зрушыць улева («падавіць гідроліз»):

  • а) развёўшы вадой;
  • б) астудзіўшы раствор;
  • в) дадаўшы раствор соды;
  • г) дадаўшы сернай кіслаты.

5. Не ўтвараецца соль пры зліванні раствораў:

  • а) FeCl3 і Na2CO3;
  • б) AlCl3 і K2CO3;
  • в) BaCl2 і Na2CO3;
  • г) NH4Cl і AgNO3.