§ 27.1. Гідроліз солей

Гідроліз солей абумоўлены працяканнем рэакцый іоннага абмену з удзелам малекул вады і іонаў солі з утварэннем слабага электраліту.

Гідроліз па аніёне, як правіла, абарачальны і працякае ў невялікай ступені. Пры разбаўленні раствораў солей раўнавага гідролізу зрушваецца ўправа, рэакцыя асяроддзя ў растворах солей слабых кіслот слабашчолачная, зрэдку моцнашчолачная.

Гідроліз па катыёне, як правіла, абарачальны і працякае ў невялікай ступені. Пры развядзенні раствораў солей раўнавага гідролізу зрушваецца ўправа, рэакцыя асяроддзя ў растворах солей слабых асноў слабакіслая, зрэдку моцнакіслая.

Гідроліз адначасова па катыёне і аніёне працякае ў значна большай ступені, чым гідроліз гэтых іонаў паасобку. Становішча раўнавагі рэакцыі гідролізу па катыёне і аніёне не залежыць ад канцэнтрацыі солі, а рэакцыя асяроддзя раствору не моцна адхіляецца ад нейтральнай.

Солі слабых кіслот і асноў незваротна гідралізуюцца па катыёне і аніёне пры выдаленні з раствору аднаго з прадуктаў рэакцыі ў выглядзе газу.