§ 26. Паняцце аб вадародным паказчыку (рН) раствору

Пытанні, заданні, задачы

1. Пакажыце кіслотнасць асяроддзя (кіслае, нейтральнае, шчолачнае), а таксама адпаведную афарбоўку ўніверсальнага індыкатару:

  • а) рН = 14;
  • б) рН = 4;
  • в) рН = 6;
  • г) рН = 9.

2. Больш ці менш за сем будзе рН раствору пасля зліцця роўных аб’ёмаў раствораў гідраксіду калію і сернай кіслаты, якія маюць малярную канцэнтрацыю 0,1 моль/дм3?

3. Складзіце ўраўненні дысацыяцыі рэчываў, у растворах якіх лакмус набывае чырвоную афарбоўку: LiОН, HCOOH, HNO3, Ca(OH)2, HCl, H2SO4.

4. Дадзены растворы злучэнняў: NaOH, HCl, NaCl, KOH, HNO3, Ca(OH)2, NH3, CO2, SO2, СH3СOOH, HNO2, HF. Пры ўмове аднолькавай малярнай канцэнтрацыі якія з раствораў маюць нейтральнае асяроддзе, pH > 7, pH < 7?

5. Разлічыце значэнне рН у растворы:

  • а) бромавадароднай кіслаты з малярнай канцэнтрацыяй 0,0001 моль/дм3;
  • б) сернай кіслаты з малярнай канцэнтрацыяй 0,05 моль/дм3.

6. Вызначце pH раствору KOH c малярнай канцэнтрацыяй 0,001 моль/дм3.

7. Зыходзячы са значэння здабытку c(H+) · c(OH) = 10−14 (моль/дм3)2 пры 25 °C, знайдзіце значэнне малярнай канцэнтрацыі c(OH) пры рН 2, 5, 8, 12 і 14. Як прыгатаваць растворы з рН = 2 і рН = 14?

8. Чаму роўная малярная канцэнтрацыя (моль/дм3) іонаў вадароду ў растворы з рН = 4?

9. Якое асяроддзе будзе ў растворы, атрыманым пры змешванні роўных аб’ёмаў раствораў, што ўтрымліваюць 3 моль гідраксіду натрыю і 2 моль сернай кіслаты?

10. У растворы азотнай кіслаты лік малекул, якія не прадысацыіравалі, у 2,5 раза большы за лік малекул, якія прадысацыіравалі. Пакажыце ступень дысацыяцыі α (у працэнтах) і рН раствору, калі зыходная канцэнтрацыя кіслаты ў ім была роўная 0,0035 моль/дм3.