§ 25. Электралітычная дысацыяцыя рэчываў у растворах

Пытанні, заданні, задачы

1. Чаму солі праводзяць электрычны ток пасля плаўлення?

2. Чым адрозніваецца электрычны ток у металах ад электрычнага току ў растворах або расплавах электралітаў?

3. Складзіце ўраўненні дысацыяцыі наступных рэчываў: KHCO3, HClO4, Sr(OH)2, LiOH, КHSO4, NH4H2PO4, HNO2.

4. Чаму электралітычная дысацыяцыя ў растворах працякае самаадвольна?

5. Супастаўце акісляльную і аднаўленчую здольнасці:

  • а) атама алюмінію і іона Al3+;
  • б) атама жалеза і іона Fe2+;
  • в) атама серы і сульфід-іона;
  • г) атама серы S0 і атама серы ў саставе кіслотнага астатку SO subscript 4 superscript 2 minus end superscript.

6. Чаму для аніёнаў большасці многаасноўных кіслот, напрыклад straight H subscript 2 PO subscript 4 superscript minus, HS to the power of –, HCO subscript 3 superscript minus, HSO subscript 3 superscript minus, дысацыяцыя па другой ступені працякае слабей, чым па першай? Як зменіцца ступень дысацыяцыі пры дабаўленні іонаў вадароду ў растворы гэтых кіслот?

7. У водным растворы ўтрымліваецца фторавадарод колькасцю 50 моль. Чаму роўная сумарная колькасць іонаў, якія ўтварыліся пры яго дысацыяцыі, калі α(HF) = 9 %?

8. Вызначце сумарную колькасць катыёнаў і аніёнаў солі ў растворы, які ўтрымлівае сульфат натрыю масай 2,84 г.

9. Чаму роўная малярная канцэнтрацыя катыёнаў H+ у водным растворы воцатнай кіслаты аб’ёмам 4 дм3, калі ступень дысацыяцыі кіслаты роўная 2,6 %, а маса кіслаты — 6 г?

10. У растворы аб’ёмам 2,5 дм3 маса Ba(OH)2 роўная 14 г. Вылічыце малярную канцэнтрацыю іонаў OH у дадзеным растворы.