§ 25. Электралітычная дысацыяцыя рэчываў у растворах

Электраліты — гэта рэчывы, водныя растворы або расплавы якіх праводзяць электрычны ток.

Працэс дысацыяцыі малекулярных злучэнняў з кавалентнымі палярнымі сувязямі адрозніваецца ад працэсу дысацыяцыі іонных злучэнняў наяўнасцю стадыі палярызацыі малекул і разрыву кавалентнай сувязі.

Па ступені дысацыяцыі адрозніваюць моцныя і слабыя электраліты.

Ступень дысацыяцыі залежыць не толькі ад прыроды рэчываў, але і ад канцэнтрацыі раствораў, і павялічваецца з іх развядзеннем.