§ 25. Электралітычная дысацыяцыя рэчываў у растворах

Дысацыяцыя злучэнняў з кавалентным палярным тыпам сувязі

img
Мал. 58. Вадародныя сувязі паміж малекуламі H2O і HCl

Большасць арганічных і неарганічных кіслот растваральныя ў вадзе і з’яўляюцца электралітамі. У кіслотах атамы вадароду звязаны кавалентнымі палярнымі сувязямі з атамамі кіслотных астаткаў. У палярных малекулах гатовых іонаў няма. Разгледзім працэс дысацыяцыі кіслот на прыкладзе малекулы straight H long dash Cl.

Спачатку палярныя малекулы кіслаты прыцягваюцца да палярных малекул вады і яшчэ больш палярызуюцца.

Утвараюцца вадародныя сувязі паміж малекуламі кіслаты і вады (мал. 58).

Затым кавалентная палярная сувязь straight H with straight delta plus on top minus Cl with straight delta – on top падаўжаецца і становіцца менш трывалай. У выніку яна разрываецца, гэта значыць адбываецца ўтварэнне іонаў:

HCl space rightwards arrow space straight H to the power of plus space plus space Cl to the power of –.

Атрыманы пры дысацыяцыі кіслаты катыён H+ далучаецца да малекулы вады з утварэннем катыёна гідраксонію H3O+ па донарна-акцэптарным механізме, з якім вы пазнаёміліся, вывучаючы матэрыял § 13.

Іон хлору, што ўтварыўся пры іанізацыі, таксама аказваецца гідраціраваным, што паказана на малюнку 57.

Для спрашчэння ўраўненняў рэакцый у іоннай форме звычайна запісваюць гідраціраваны катыён вадароду ў выглядзе Н+.

Аналагічным чынам пад дзеяннем палярных малекул вады адбываецца дысацыяцыя і іншых злучэнняў з кавалентным палярным тыпам сувязі.

Дысацыяцыя ўключае працэсы гідратацыі зыходных малекул, іх палярызацыі, разбурэння сувязей у малекулах і іх распаду з утварэннем гідраціраваных іонаў.

Малекулы кіслот пры дысацыяцыі ў водных растворах поўнасцю або часткова дысацыіруюць на катыёны вадароду і аніёны кіслотных астаткаў:

HNO subscript 3 space rightwards arrow space straight H to the power of plus plus space NO subscript 3 superscript minus semicolon
CH subscript 3 COOH space rightwards arrow over leftwards arrow space straight H to the power of plus plus space CH subscript 3 COO to the power of –.