§ 25. Электралітычная дысацыяцыя рэчываў у растворах

Дысацыяцыя злучэнняў з іонным тыпам сувязі

Іонныя крышталі складаюцца з катыёнаў і аніёнаў, звязаных паміж сабой сіламі электрастатычнага ўзаемадзеяння ў спарадкаваную крышталічную структуру. Пад уздзеяннем палярных малекул вады адбываецца разбурэнне іонных крышталёў і іх растварэнне з утварэннем гідратаў іонаў (мал. 57).

img
Мал. 57. Разбурэнне крышталя пад дзеяннем малекул вады і гідратацыя іонаў, якія ўтвараюцца

Разгледзьце малюнак 57 і звярніце ўвагу на адносны памер катыёнаў Na+, аніёнаў Cl, малекул вады, а таксама знакі частковых зарадаў на атамах H і O ў малекуле вады. Звярніце ўвагу на тое, якім атамам малекула вады павернута да катыёнаў Na+, а якім — да аніёнаў Cl. Чаму малекула вады арыентавана да катыёнаў Na+ атамам кіслароду, а да аніёнаў Cl — атамам вадароду?

Асаблівасцю дысацыяцыі іонных злучэнняў (солей і шчолачаў) з’яўляецца тое, што гэтыя рэчывы ўжо складаюцца з іонаў і палярныя малекулы вады толькі падзяляюць катыёны і аніёны. Затрачаная на дысацыяцыю энергія кампенсуецца вылучэннем энергіі пры гідратацыі іонаў, і ў цэлым працэс працякае самаадвольна.

З’яўляючыся добра растваральнымі ў вадзе асновамі, шчолачы дысацыіруюць у водных растворах на гідраксід-аніёны і катыёны металу:

KОН space rightwards arrow space straight K to the power of plus space plus space ОН to the power of – semicolon
Са left parenthesis ОН right parenthesis subscript 2 space rightwards arrow space Са to the power of 2 plus end exponent plus space 2 ОН to the power of –.

У выніку дысацыяцыі солей у вадзе іх іонныя крышталі распадаюцца на катыёны металаў (або амонію) і аніёны кіслотных астаткаў:

Na subscript 2 CO subscript 3 rightwards arrow space 2 Na to the power of plus space end exponent plus space CO subscript 3 superscript 2 minus end superscript semicolon
left parenthesis NH subscript 4 right parenthesis subscript 3 PO subscript 4 space rightwards arrow space 3 NH subscript 4 superscript plus space end superscript plus space PO subscript 4 superscript 3 minus end superscript.