§ 23. Растварэнне як фізіка-хімічны працэс

*Самакантроль

1. Працэс растварэння NaCl у вадзе суправаджаецца:

  • а) раўнамерным размеркаваннем часціц солі ў вадзе;
  • б) хімічнай рэакцыяй паміж раствораным рэчывам і растваральнікам;
  • в) узаемадзеяннем часціц растворанага рэчыва з малекуламі растваральніку з утварэннем гідратаў;
  • г) разбурэннем крышталічнай структуры солі.

2. Дэкагідрату сульфату натрыю адпавядае формула:

  • а) Na2SO4;
  • б) NaHSO4;
  • в) Na2SO4 10H2O;
  • г) Na2SO4 7H2O.

3. Да раствору адносяцца сістэмы:

  • а) Н2О — мел;
  • б) Н2О — сода;
  • в) H2O — вуглякіслы газ;
  • г) CaSO4 2H2O.

4. Растваральнасць газу ў вадзе можна павялічыць:

  • а) павялічваючы тэмпературу растваральніку;
  • б) павышаючы ціск газу;
  • в) перамешваючы раствор;
  • г) паніжаючы тэмпературу растваральніку.

5. Растваральнасць нітрату калію s10(KNO3) = 60 г/100 г вады. Яго раствор з масавай доляй 0,375 з’яўляецца:

  • а) насычаным;
  • б) разбаўленым;
  • в) канцэнтраваным;
  • г) ненасычаным.