§ 23. Растварэнне як фізіка-хімічны працэс

Растворы — гамагенныя ўстойлівыя сістэмы пераменнага саставу, якія складаюцца з некалькіх кампанентаў.

Растварэнне — гэта фізіка-хімічны працэс, які суправаджаецца вылучэннем або паглынаннем цеплаты.

Растваральнасць рэчываў залежыць ад іх прыроды і тэмпературы. На растваральнасць газаў уплывае ціск.

Крышталегідраты — гэта крышталічныя прадукты далучэння вады да неарганічных і арганічных рэчываў, якія маюць пэўны састаў і ўключаюць малекулы вады ў выглядзе асобнай структурнай адзінкі.