§ 21. Фактары, якія ўплываюць на скорасць хімічных рэакцый

*Самакантроль

1. Хуткасць хімічных рэакцый залежыць ад:

  • а) паверхні судакранання рэчываў;
  • б) тэмпературы;
  • в) колькасці рэчыва;
  • г) малярнай канцэнтрацыі рэчыва.

2. Узаемадзеянне гранул цынку з салянай кіслатой будзе паскарацца пры:

  • а) павелічэнні канцэнтрацыі кіслаты;
  • б) драбненні цынкавых гранул;
  • в) астуджэнні рэакцыйнай сумесі;
  • г) развядзенні кіслаты.

3. Без каталізатара працякаюць рэакцыі:

  • а) NaOH + HCl = NaCl + H2O;
  • б) BaCl2 + H2SO4 = BaSO4↓+ HCl;
  • в) C2H4 + H2 = C2H6;
  • г) AgNO3 + NaCl = AgCl↓ + NaNO3.

4. У табліцы прыведзены значэнні энергіі актывацыі для рэакцыі раскладання пераксіду вадароду 2H2O2 = 2H2O + O2 без і ў прысутнасці каталізатара:

Наяўнасць каталізатараЭнергія актывацыі, кДж/моль
Без каталізатара 73
Плаціна 48
Іоны жалеза 42
Фермент каталаза 7

Хуткасць раскладання пераксіду вадароду будзе найбольшай:

  • а) на плацінавым каталізатары;
  • б) прыведзеныя дадзеныя не дазваляюць зрабіць такой высновы;
  • в) пры ферментатыўным раскладанні ў прысутнасці каталазы;
  • г) пры адсутнасці каталізатараў.

5. Пры павелічэнні тэмпературы на кожныя 10 °С хуткасць нейкай рэакцыі ўзрастае ўдвая. Тэмпература рэакцыйнай сумесі змянілася ад 20 °С да 60 °С. Хуткасць рэакцыі пры гэтым узрасла:

  • а) у 8 разоў;
  • б) у 16 разоў;
  • в) у 64 разы;
  • г) у 128 разоў.