§ 21. Фактары, якія ўплываюць на скорасць хімічных рэакцый

На скорасць хімічных рэакцый уплываюць канцэнтрацыя рэагентаў, тэмпература, наяўнасць каталізатара і плошча паверхні судакранання рэагентаў.

Каталізатары, забяспечваючы альтэрнатыўны шлях ператварэння, паскараюць хімічныя рэакцыі, але не ўваходзяць у састаў канчатковых прадуктаў ператварэнняў.