§ 21. Фактары, якія ўплываюць на скорасць хімічных рэакцый

Канцэнтрацыя рэагуючых рэчываў

img
Уплыў канцэнтрацыі рэагента на скорасць рэакцыі

Скорасць рэакцыі прапарцыянальная ліку сутыкненняў часціц рэагуючых рэчываў. Чым вышэйшыя канцэнтрацыі зыходных рэчываў у рэакцыйнай сумесі (растворы), тым часцей іх часціцы сутыкаюцца паміж сабой, што і прыводзіць да павелічэння скорасці рэакцыі.