§ 18. Класіфікацыя і агульныя характарыстыкі хімічных рэакцый
Прыклад 1.1. Складзіце ўраўненне акісляльна-аднаўленчай рэакцыі, у якой атамы трох элементаў змяняюць сваю ступень акіслення, на прыкладзе ўзаемадзеяння сульфіду жалеза(II) з кіслародам у адпаведнасці са схемай:
FeS + O2 Fe2O3 + SO2↑.
Рашэнне
Знойдзем каэфіцыенты ва ўраўненні гэтай акісляльна-аднаўленчай рэакцыі, для чаго выканаем наступныя дзеянні.
1. Пазначым ступені акіслення атамаў элементаў да і пасля працякання рэакцыі паводле схемы:
Бачым, што ў гэтай рэакцыі атамы жалеза акісляюцца да ступені акіслення +3, а атамы серы — да ступені акіслення +4, у выніку чаго кожная формульная адзінка FeS аддае 7 электронаў. Кісларод з’яўляецца акісляльнікам, і кожная яго малекула прымае па 4 электроны.
2. Складзём схему электроннага балансу. Улічваючы, што ў формульнай адзінцы FeS па адным атаме жалеза і серы, а ў малекуле O2 два атамы кіслароду, схема электроннага балансу мае выгляд:
1 | 7 | x4 | ||
6 | ||||
найменшае агульнае кратнае | 28 | |||
4 | x7 |
3. Расставім адпаведныя каэфіцыенты перад формуламі рэчываў: