Печатать книгуПечатать книгу

§ 18. Класіфікацыя і агульныя характарыстыкі хімічных рэакцый

Сайт: Профильное обучение
Курс: Хімія. 11 клас
Книга: § 18. Класіфікацыя і агульныя характарыстыкі хімічных рэакцый
Напечатано:: Гость
Дата: Пятница, 27 Июнь 2025, 04:30

Хімічныя ператварэнні можна класіфікаваць па шэрагу крытэрыяў.

1. Па колькасці і саставу зыходных рэчываў і рэчываў, якія ўтвараюцца, адрозніваюць рэакцыі злучэння, раскладання, замяшчэння і абмену.

Рэакцыя злучэння — гэта хімічнае ператварэнне, у выніку якога з двух або больш рэчываў утвараецца адно новае рэчыва:

4 Fe space plus space 3 straight O subscript 2 stack space equals with t on top space 2 Fe subscript 2 straight O subscript 3 semicolon number space number space number space 2 NO space plus space straight O subscript 2 space equals space 2 NO subscript 2 semicolon
Na subscript 2 CO subscript 3 space plus space CO subscript 2 space plus space straight H subscript 2 straight O space equals space 2 NaHCO subscript 3.

У рэакцыях злучэння могуць удзельнічаць як простыя, так і складаныя рэчывы, але прадуктамі з’яўляюцца толькі складаныя рэчывы.

Рэакцыя раскладання — гэта хімічнае ператварэнне, у выніку якога з аднаго складанага рэчыва ўтвараецца некалькі новых — простых або складаных:

BaСO subscript 3 space stack equals space with t on top BаO space plus space СO subscript 2 upwards arrow semicolon number space number space number space 2 HgO stack space equals space with t on top 2 Hg upwards arrow plus space straight O subscript 2 upwards arrow semicolon
2 AgNO subscript 3 stack space equals with t on top space 2 Ag space plus space 2 NО subscript 2 upwards arrow plus space straight O subscript 2 upwards arrow.

Раскладанню падвяргаюцца толькі складаныя рэчывы.

Рэакцыя замяшчэння — гэта хімічнае ператварэнне, у выніку якога атамы простага рэчыва замяшчаюць атамы аднаго з элементаў у складаным:

2 KBr space plus space Cl subscript 2 space equals space 2 KCl space plus space Br subscript 2 semicolon
Мg space plus space straight H subscript 2 SO subscript 4 space equals space MgSO subscript 4 space plus space straight H subscript 2 upwards arrow.

Рэакцыя абмену — гэта хімічнае ператварэнне, у выніку якога два складаныя рэчывы абменьваюцца сваімі састаўнымі часткамі.

Напрыклад:

NaCl space plus space AgF space equals space NaF space plus space AgCl downwards arrow

або ў іоннай форме, вядомай вам з 9-га класа:

Na to the power of plus plus space Cl to the power of – plus space Ag to the power of plus plus space straight F to the power of – equals space Na to the power of plus plus space straight F to the power of – plus space AgCl downwards arrow semicolon
Ag to the power of plus plus space Cl to the power of – equals space AgCl downwards arrow.

2. Па прыкмеце змянення ступеней акіслення атамаў у хімічных ператварэннях вылучаюць акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі і рэакцыі без змянення ступені акіслення атамаў.

Рэакцыі абмену, некаторыя рэакцыі злучэння і раскладання працякаюць без змянення ступені акіслення атамаў:

stack Na subscript 2 with plus 1 on top straight S with negative 2 on top plus space stack straight H subscript 2 with plus 1 on top straight S with plus 6 on top stack straight O subscript 4 space with negative 2 on top equals space stack Na subscript 2 with plus 1 on top straight S with plus 6 on top stack straight O subscript 4 with negative 2 on top space plus stack space straight H subscript 2 with plus 1 on top straight S with negative 2 on top upwards arrow semicolon
Ca with plus 2 on top straight O with negative 2 on top plus space straight S with plus 4 on top stack straight O subscript 2 space with negative 2 on top equals space Ca with plus 2 on top straight S with plus 4 on top stack straight O subscript 3 with negative 2 on top.

Рэакцыі замяшчэння, некаторыя рэакцыі раскладання і злучэння суправаджаюцца змяненнем ступеней акіслення атамаў:

Zn with 0 on top space plus space 2 straight H with plus 1 on top stack Cl space with negative 1 on top equals stack space Zn with plus 2 on top Cl with negative 1 on top subscript 2 plus space straight H with 0 on top subscript 2 upwards arrow semicolon
2 Fe with plus 2 on top Cl with negative 1 on top subscript 2 space plus space Cl with 0 on top subscript 2 equals space 2 Fe with plus 3 on top Cl with negative 1 on top subscript 3.

Адзначым, што змяненнем ступеней акіслення атамаў суправаджаюцца амаль усе рэакцыі з удзелам простых рэчываў.

Акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі ажыццяўляюцца за кошт пераходу электронаў ад атамаў адных элементаў да атамаў другіх, у выніку чаго і адбываецца змяненне ступеней акіслення. Пры гэтым лік электронаў, аддадзеных адноўнікам, роўны ліку электронаў, прынятых акісляльнікам. Гэтая роўнасць называецца, як вам вядома, электронным балансам і выкарыстоўваецца для расстаноўкі каэфіцыентаў ва ўраўненнях акісляльна-аднаўленчых рэакцый.

Прыклад 1. Расстаўце каэфіцыенты ва ўраўненні рэакцыі прамысловага атрымання аксіду азоту(II) з аміяку:

straight N with negative 3 on top straight H with plus 1 on top subscript 3 space end subscript plus space straight O with 0 on top subscript 2 rightwards arrow with t comma space кат. on top straight N with plus 2 on top straight O with negative 2 on top space plus space straight H with plus 1 on top subscript 2 straight O with negative 2 on top.

Рашэнне

Як відаць са схемы, атам азоту N павышае ступень акіслення ад –3 да +2, значыць, страчвае 5 электронаў. Кожны з двух атамаў кіслароду O паніжае ступень акіслення ад 0 да –2, такім чынам, двухатамная малекула кіслароду далучае 4 электроны:

straight N with negative 3 on top space minus space 5 straight e to the power of minus rightwards arrow straight N with plus 2 on top semicolon
straight O with 0 on top subscript 2 space plus space 4 straight e to the power of minus rightwards arrow 2 straight O with negative 2 on top.

Найменшае агульнае кратнае для лікаў 4 і 5 роўнае 20. Каэфіцыенты знаходзім дзяленнем кратнага на лік электронаў. Яны ўяўляюць сабой множнікі для дасягнення электроннага балансу 20 электронаў:

straight N with negative 3 on top minus space 5 straight e to the power of minus rightwards arrow straight N with plus 2 on top semicolon 5 20 x 4 адноўнік акісляецца
straight O with 0 on top subscript 2 space plus space 4 straight e to the power of minus rightwards arrow 2 straight O with negative 2 on top. 4 x 5 акісляльнік аднаўляецца

Расставім каэфіцыенты:

img
ul

3. Па прыкмеце вылучэння або паглынання цеплаты хімічныя рэакцыі падзяляюць на экзатэрмічныя і эндатэрмічныя.

Экзатэрмічнымі называюць рэакцыі, якія суправаджаюцца вылучэннем цеплаты ў навакольнае асяроддзе.

Цеплату, якая вылучаецца, ва ўраўненні рэакцыі абазначаюць сімвалам Q са знакам плюс, паказваючы такім чынам, што сістэма перадае сваю энергію навакольнаму асяроддзю. Энергія можа перадавацца таксама ў выглядзе светлавога выпраменьвання або электрычнай энергіі. Звычайна экзатэрмічныя рэакцыі выкарыстоўваюць для атрымання цеплаты. Тыповы прыклад — рэакцыя гарэння метану:

CH subscript 4 space plus space 2 straight O subscript 2 space equals space CO subscript 2 space plus space 2 straight H subscript 2 straight O space plus space Q.

Эндатэрмічнымі называюць рэакцыі, якія суправаджаюцца паглынаннем цеплаты з навакольнага асяроддзя. Цеплату, што ўбывае, ва ўраўненні рэакцыі абазначаюць сімвалам Q са знакам мінус:

MgCO subscript 3 stack space equals space with t on top MgO space plus space CO subscript 2 upwards arrow – Q semicolon
straight C subscript 2 straight H subscript 6 space end subscript stack equals space with t on top straight C subscript 2 straight H subscript 4 space plus space straight H subscript 2 – Q.

4. Па прыкмеце паўнаты ператварэння зыходных рэчываў у канчатковыя хімічныя рэакцыі дзеляць на неабарачальныя і абарачальныя.

Неабарачальнымі называюць хімічныя рэакцыі, якія працякаюць у дадзеных умовах з поўным ператварэннем хаця б аднаго з зыходных рэчываў у прадукты рэакцыі.

Калі рэагуючыя рэчывы ўзяты ў стэхіяметрычных колькасцях, то ўсе яны прарэагуюць цалкам у выпадку неабарачальнай хімічнай рэакцыі.

Да неабарачальных адносяцца рэакцыі з інтэнсіўным вылучэннем цеплаты (напрыклад, гарэння: straight C subscript 3 straight H subscript 8 space plus space 5 straight O subscript 2 space equals space 3 CO subscript 2 space plus space space 4 straight H subscript 2 straight O), а таксама рэакцыі ў растворах з утварэннем маларастваральных (downwards arrow), газападобных (upwards arrow) рэчываў або рэчываў, якія мала дысацыіруюць (напрыклад, вада):

NaBr space plus space AgNO subscript 3 space equals space NaNO subscript 3 space plus space AgBr downwards arrow semicolon
Mg space plus space 2 HCl space equals space MgCl subscript 2 space plus space straight H subscript 2 upwards arrow semicolon
HBr space plus space NaOH space equals space NaBr space plus space straight H subscript 2 straight O.

Абарачальнымі называюць хімічныя рэакцыі, здольныя працякаць у дадзенных умовах адначасова ў прамым і зваротным напрамках. У ходзе абарачальнай рэакцыі зыходныя рэчывы ператвараюцца ў прадукты рэакцыі не цалкам таму, што адначасова з прадуктаў утвараюцца зыходныя рэчывы.

Ва ўраўненнях абарачальных рэакцый знак роўнасці замяняюць процілегла накіраванымі стрэлкамі. Напрыклад, абарачальныя рэакцыі атрымання аксіду серы(VI):

2 SO subscript 2 space plus space straight O subscript 2 not stretchy rightwards arrow over leftwards arrow with 400 minus 600 space degree straight C comma space straight V subscript 2 straight O subscript 5 on top 2 SO subscript 3 space plus space Q comma

а таксама ўзаемадзеяння азоту з кіслародам, якое становіцца адчувальным толькі вышэй за 2000 °С і працякае ў атмасферы пры разрадах маланкі.

5. Па ўмовах правядзення рэакцыі дзеляць на каталітычныя і некаталітычныя.

Каталітычныя рэакцыі працякаюць з удзелам каталізатараў.

Каталізатары — гэта рэчывы, якія паскараюць хімічныя рэакцыі, але не ўваходзяць у састаў прадуктаў ператварэнняў.

Каталізатар указваюць над знакам роўнасці або абарачальнасці рэакцыі, як правіла, з кароткімі пазначэннямі ўмоў яе працякання (t, р), напрыклад:

3 straight H subscript 2 space plus space straight N subscript 2 not stretchy rightwards arrow over leftwards arrow with 400 minus 500 space degree straight C comma space Fe comma space p on top space 2 NH subscript 3.

Многія рэакцыі працякаюць з дастатковай скорасцю толькі ў прысутнасці каталізатара. Так, вядома, што чысты пераксід вадароду ўстойлівы і раскладаецца пры 20 °С са скорасцю, меншай за 0,5 % у год. Аднак пры наяўнасці малой колькасці прымесей, напрыклад злучэнняў медзі, жалеза, марганцу, серабра, многіх арганічных рэчываў, пераксід вадароду няўстойлівы нават у разбаўленых растворах:

2 straight H subscript 2 straight O subscript 2 equals with MnO subscript 2 on top 2 straight H subscript 2 straight O space plus space straight O subscript 2 upwards arrow.

6. Па наяўнасці мяжы падзелу фаз вылучаюць рэакцыі гамагенныя і гетэрагенныя. Хімічныя рэакцыі, якія працякаюць ва ўсім аб’ёме аднароднага рэакцыйнага асяроддзя (напрыклад, у сумесі газаў, у растворы дзвюх солей у вадзе), называюць гамагеннымі. Напрыклад:

CH subscript 4 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript space plus space 2 straight O subscript 2 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript equals space CO subscript 2 left parenthesis straight г right parenthesis space end subscript plus space 2 straight H subscript 2 straight O subscript left parenthesis пара right parenthesis end subscript.

Рэакцыі, якія працякаюць на паверхні судакранання розных рэчываў у неаднародным асяроддзі, з’яўляюцца гетэрагеннымі. Такую паверхню называюць мяжой падзелу фаз, разумеючы пад фазай аднародную па саставе і ўласцівасцях частку сістэмы. Напрыклад, у рэакцыі медзі з канцэнтраванай сернай кіслатой, ураўненне якой:

Cu subscript left parenthesis цв right parenthesis end subscript space plus space 2 straight H subscript 2 SO subscript 4 left parenthesis канц right parenthesis end subscript stack space equals space with blank on top CuSO subscript 4 space plus space 2 straight H subscript 2 straight O space plus space SO subscript 2 upwards arrow comma

цвёрдая медзь аддзелена ад вадкай сернай кіслаты бачнай мяжой — паверхняй кавалачка медзі. З паверхні медзі падымаюцца бурбалкі газу — SO2. Гэтая рэакцыя з’яўляецца гетэрагеннай. Да гетэрагенных адносяць рэакцыі растварэння металаў і іх аксідаў у кіслотах, гарэнне цвёрдых рэчываў у кіслародзе, узаемадзеянне паміж кіслотнымі і асноўнымі аксідамі і інш.

У якасці прыкладу гетэрагеннай хімічнай рэакцыі можна прывесці высокатэмпературны працэс атрымання жалеза з аксіду жалеза Fe2O3:

Fe subscript 2 straight O subscript 3 space plus space 3 CO stack space equals with t on top space 2 Fe space plus space 3 CO subscript 2 upwards arrow.

Гетэрагенныя хімічныя рэакцыі працякаюць на паверхні судакранання рэагуючых рэчываў.

Гамагеннымі называюць хімічныя рэакцыі, што працякаюць у аднародным асяроддзі ў адсутнасці паверхні судакранання розных рэчываў.

img

У шэрагу выпадкаў рэакцыі, што павольна працякаюць у растворах або ў пары, паскараюцца пры ўвядзенні цвёрдага каталізатара. Так, вядомая вам рэакцыя сінтэзу аміяку з азоту і вадароду паскараецца ў прысутнасці жалеза; V2O5 выкарыстоўваюць у рэакцыі акіслення SO2 пры сінтэзе сернай кіслаты. Па прыкмеце наяўнасці мяжы падзелу фаз гэтыя рэакцыі адносяць да гетэрагенных, называючы іх рэакцыямі гетэрагеннага каталізу.

Прыклад 2. Дайце характарыстыку рэакцыі гарэння жалеза ў хлоры, якая працякае з утварэннем хларыду жалеза(III) і якая суправаджаецца інтэнсіўным вылучэннем цеплаты і святла.

Рашэнне

Складзём ураўненне рэакцыі і адзначым ступені акіслення атамаў, агрэгатны стан зыходных рэчываў і цеплавы эфект:

2 Fe with 0 on top subscript left parenthesis цв right parenthesis end subscript space plus space 3 Cl with 0 on top subscript 2 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript space equals space 2 Fe with plus 3 on top Cl with negative 1 on top subscript 3 left parenthesis цв right parenthesis end subscript space plus space Q.

Такім чынам, гэта рэакцыя:

  • 1) злучэння, паколькі з двух простых зыходных рэчываў — жалеза і хлору — утвараецца адно новае — складанае рэчыва хларыд жалеза(iii);
  • 2) акісляльна-аднаўленчая, паколькі ў ходзе рэакцыі змяняюцца ступені акіслення атамаў жалеза і хлору;
  • 3) экзатэрмічная, таму што гарэнне суправаджаецца вылучэннем цеплаты;
  • 4) неабарачальная як рэакцыя гарэння з інтэнсіўным вылучэннем цеплаты;
  • 5) некаталітычная, паколькі працякае без каталізатара;
  • 6) гетэрагенная, паколькі працякае на паверхні падзелу цвёрдага і газападобнага рэчываў.
img

Класіфікацыя реакцый у арганічнай хіміі

Пры класіфікацыі рэакцый у арганічнай хіміі адрозніваюць рэакцыі: замяшчэння атама або груп атамаў у малекуле арганічнага злучэння; далучэння атамаў або груп атамаў да малекулы арганічнага злучэння; адшчаплення атамаў ад малекулы без разрыву сувязей straight C long dash straight C; раскладання як працэсу разрыву сувязей з утварэннем больш простых рэчываў; ізамерызацыі як працэсу змянення будовы малекулы з захаваннем яе саставу.

Прыкладамі могуць служыць наступныя ператварэнні:

stack CH subscript 4 with метан below plus space Cl subscript 2 rightwards arrow with святло on top stack CH subscript 3 Cl space with хлорметан below plus space HCl

i straight С subscript 2 straight Н subscript 5 Сl space plus space KOH space rightwards arrow with straight H subscript 2 straight O comma italic space t on top space straight С subscript 2 straight Н subscript 5 OH space plus space KCl (замяшчэнне););

stack СН subscript 2 equals СН subscript 2 space with этэн below plus space Br subscript 2 stack space rightwards arrow with CCl subscript 4 on top space stack СН subscript 2 Br minus СН subscript 2 Br with 1.2 minus дыбромэтан below (далучэнне););

stack СН subscript 3 minus СН subscript 2 minus ОН with этанол below not stretchy rightwards arrow with straight H subscript 2 SO subscript 4 left parenthesis канц right parenthesis end subscript comma italic space t on top stack СН subscript 2 equals СН subscript 2 space with этылен below plus space straight Н subscript 2 straight О (адшчапленне););

CH subscript 4 equals with 1000 space degree straight C on top straight C space plus space 2 straight H subscript 2 (раскладанне););

img (ізамерызацыя).).

Па прыкмеце змянення ступеней акіслення атамаў у малекуле арганічнага рэчыва, як і ў выпадку неарганічных рэчываў, адрозніваюць рэакцыі акіслення (з удзелам кіслароду, перманганату калію KМnO4, храмату і дыхрамату калію — K2CrO4 і K2Cr2O7 і інш.) і рэакцыі аднаўлення (з удзелам вадароду, LiAlH4 і інш.):

2 СН subscript 3 СНО space plus space straight О subscript 2 space rightwards arrow space 2 СН subscript 3 СООН (акісленне);

СН subscript 2 equals СН subscript 2 space plus space straight Н subscript 2 rightwards arrow space СН subscript 3 minus СН subscript 3 (аднаўленне).

Прыклад 1.1. Складзіце ўраўненне акісляльна-аднаўленчай рэакцыі, у якой атамы трох элементаў змяняюць сваю ступень акіслення, на прыкладзе ўзаемадзеяння сульфіду жалеза(II) з кіслародам у адпаведнасці са схемай:

FeS + O2 equals with t on top Fe2O3 + SO2↑.

Рашэнне

Знойдзем каэфіцыенты ва ўраўненні гэтай акісляльна-аднаўленчай рэакцыі, для чаго выканаем наступныя дзеянні.

1. Пазначым ступені акіслення атамаў элементаў да і пасля працякання рэакцыі паводле схемы:

Fe with plus 2 on top straight S with negative 2 on top plus space straight O with 0 on top subscript 2 stack space rightwards arrow with t on top Fe with plus 3 on top subscript 2 straight O with negative 2 on top subscript 3 space end subscript plus space straight S with plus 4 on top straight O with negative 2 on top subscript 2 upwards arrow.

Бачым, што ў гэтай рэакцыі атамы жалеза акісляюцца да ступені акіслення +3, а атамы серы — да ступені акіслення +4, у выніку чаго кожная формульная адзінка FeS аддае 7 электронаў. Кісларод з’яўляецца акісляльнікам, і кожная яго малекула прымае па 4 электроны.

2. Складзём схему электроннага балансу. Улічваючы, што ў формульнай адзінцы FeS па адным атаме жалеза і серы, а ў малекуле O2 два атамы кіслароду, схема электроннага балансу мае выгляд:

stack Fe space with plus 2 on top minus space straight e to the power of negative space end exponent rightwards arrow space Fe with plus 3 on top 1 7 x4
stack straight S space with negative 2 on top minus space 6 straight e to the power of minus space rightwards arrow space straight S with plus 4 on top 6
найменшае агульнае кратнае 28  
straight O with 0 on top subscript 2 space end subscript plus space 4 straight e to the power of minus space rightwards arrow space 2 straight O with negative 2 on top 4   x7

3. Расставім адпаведныя каэфіцыенты перад формуламі рэчываў:

stack 4 Fe with plus 2 on top straight S with negative 2 on top space plus space 7 straight O with 0 on top subscript 2 stack space equals with t on top space 2 Fe with plus 3 on top subscript 2 straight O with negative 2 on top subscript 3 space plus space 4 straight S with plus 4 on top straight O with negative 2 on top subscript 2 upwards arrow.

Хімічныя рэакцыі характарызуюць:

  • • па ліку і саставе зыходных рэчываў і рэчываў, якія ўтвараюцца, (рэакцыі злучэння, раскладання, замяшчэння і абмену);
  • • па прыкмеце змянення ступеней акіслення атамаў у хімічных ператварэннях (акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі і рэакцыі без змянення ступеней акіслення атамаў);
  • • па вылучэнні або паглынанні цеплаты (экзатэрмічныя і эндатэрмічныя);
  • • па наяўнасці каталізатара (каталітычныя і некаталітычныя);
  • • па наяўнасці паверхні судакранання рэагентаў, так званай мяжы падзелу фаз (гетэрагенныя і гамагенныя рэакцыі).

Пытанні, заданні, задачы

1. Укажыце ўраўненні рэакцый злучэння, раскладання, замяшчэння і абмену:

  • а) 2 Ag subscript 2 straight O space equals space 4 Ag space plus space straight O subscript 2 upwards arrow semicolon
  • б) CH subscript 2 equals CH subscript 2 space plus space straight H subscript 2 straight O space equals space CH subscript 3 CH subscript 2 OH semicolon
  • в) KOH space plus space HF space equals space KF space plus space straight H subscript 2 straight O semicolon
  • г) CaCO subscript 3 space plus space CO subscript 2 space plus space straight H subscript 2 straight O space equals space Ca left parenthesis HCO subscript 3 right parenthesis subscript 2.

2. Якая з дзвюх прыведзеных рэакцый абарачальная?

straight С space plus space straight О subscript 2 space equals space СО subscript 2 space plus space Q semicolon number space number space number space СО space plus space Сl subscript 2 space rightwards arrow over leftwards arrow space COCl subscript 2 plus space Q.

Дайце тлумачэнне.

3. Укажыце, гамагеннай або гетэрагеннай з’яўляецца кожная з рэакцый, паказаная ўраўненнем:

  • а) stack straight С subscript 6 straight H subscript 12 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript with цыклагексан below not stretchy rightwards arrow over leftwards arrow with Pt comma space 350 space degree straight C on top stack straight С subscript 6 straight H subscript 6 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript with бензол below space plus space 3 straight H subscript 2 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript space – space Q semicolon
  • б) NaCl subscript left parenthesis straight р minus straight р right parenthesis end subscript space plus space AgNO subscript 3 left parenthesis straight р minus straight р right parenthesis end subscript space equals space AgCl downwards arrow subscript left parenthesis цв right parenthesis end subscript space plus space NaNO subscript 3 left parenthesis straight р minus straight р right parenthesis end subscript semicolon
  • в) 2 Сu space plus space straight O subscript 2 space equals space 2 CuO semicolon
  • г) 2 straight Н subscript 2 space plus space straight О subscript 2 space equals space 2 straight Н subscript 2 straight О.

4. Складзіце ўраўненні рэакцый:

  • а) абмену паміж MgO і HCl, Са(ОН)2 і Н2SO4;
  • б) замяшчэння паміж Zn і НСl, Zn і Н3РО4.

5. Дапоўніце схемы ператварэнняў па ўзоры:

straight N with negative 3 on top minus space 5 straight e to the power of minus rightwards arrow space straight N with plus 2 on top (акісленне).

Pb rightwards arrow Pb with plus 2 on top semicolon number space straight I with 0 on top subscript 2 rightwards arrow stack 2 straight I with negative 1 on top semicolon number space CI with negative 1 on top rightwards arrow Cl with 0 on top semicolon number space Cu with plus 2 on top rightwards arrow Cu with 0 on top semicolon number space straight S with negative 2 on top rightwards arrow straight S with plus 4 on top semicolon number space Br subscript 2 rightwards arrow 2 Br with negative 1 on top semicolon number space Fe with plus 3 on top rightwards arrow Fe with plus 2 on top.

6. Расстаўце каэфіцыенты метадам электроннага балансу:

straight Р space plus space НNO subscript 3 space plus space straight H subscript 2 straight O space equals space straight H subscript 3 PO subscript 4 space end subscript plus space NO semicolon number space number space number space СuS space plus space straight O subscript 2 space end subscript equals space CuO space plus space SO subscript 2.

7. Ахарактарызуйце па шасці вывучаных прыкметах класіфікацыі хімічныя рэакцыі, паказаныя ўраўненнямі:

  • а) stack straight С subscript 6 straight H subscript 12 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript with цыклагексан below not stretchy rightwards arrow over leftwards arrow with Pt comma space 350 space degree straight C space on top stack straight С subscript 6 straight H subscript 6 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript space with бензол below plus space 3 straight H subscript 2 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript – Q semicolon
  • б) NaОН subscript left parenthesis straight р minus straight р right parenthesis end subscript space plus space НNO subscript 3 left parenthesis straight р minus straight р right parenthesis end subscript space equals space straight Н subscript 2 straight О subscript left parenthesis straight в right parenthesis end subscript space plus space NaNO subscript 3 left parenthesis straight р minus straight р right parenthesis end subscript semicolon
  • в) 2 Mg space plus space straight O subscript 2 space equals space 2 MgO.

8. Дакажыце, што рэакцыя нейтралізацыі не з’яўляецца акісляльна-аднаўленчай.

9. Дайце поўную характарыстыку рэакцыі паміж простымі рэчывамі, атамы якіх маюць электронную канфігурацыю [Ne]3s1 и [He]2s22p5.

10. Разлічыце колькасць (моль) рэчыва і лік электронаў, якія пяройдуць ад адноўніка да акісляльніка пры поўным растварэнні ў сернай кіслаце алюмінію масай 2,7 г.

*Падрыхтуйце паведамленне «Акісляльна-аднаўленчыя працэсы ў прыродзе, тэхніцы, побыце».

Павышаны ўзровень
Павышаны ўзровень
§ 18.1

*Самакантроль

1. Пры працяканні хімічнай рэакцыі абавязкова адбываецца:

  • а) змена колькасці рэчываў у ходзе рэакцыі;
  • б) утварэнне мяжы падзелу фаз;
  • в) вылучэнне ці паглынанне цеплаты;
  • г) змяненне ступеней акіслення атамаў.

2. Да рэакцый замяшчэння адносяцца:

  • а) 2NO + O2 = 2NO2;
  • б) NaCl + AgNO3 = NaNO3 + AgCl↓;
  • в) Fe + H2SO4 = FeSO4 + H2↑;
  • г) CuO + H2 = Cu + H2O.

3. Да гетэрагенных рэакцый адносяцца:

  • а) C(цв) + O2(г) = CO2(г);
  • б) CO2(г) + KOH(р) = KHCO3(р);
  • в) NaOH(р) + HCl(р) = NaCl(р) + H2O(ж);
  • г) CH4(г) + Сl2(г) → CH3Cl(г) + HCl(г).

4. Да акісляльна-аднаўленчых рэакцый адносяцца:

  • а) CaCO3 equals with t on top CaO + CO2;
  • б) Cl2 + 2KOH = KClO + KCl + H2O;
  • в) 2NaОН + H2SO4 = Na2SO4 + 2H2O;
  • г) Cu2S + 6H2SO4(канц) equals with t on top 2CuSO4 + 5SO2↑ + 6Н2O.

5. Рэакцыя 2SO2(г) + O2(г) rightwards arrow over leftwards arrow 2SO3(г) + Q, якая працякае ў прысутнасці каталізатара V2O5, з’яўляецца:

  • а) абарачальнай;
  • б) акісляльна-аднаўленчай;
  • в) каталітычнай;
  • г) эндатэрмічнай.