§ 18. Класіфікацыя і агульныя характарыстыкі хімічных рэакцый

*Самакантроль

1. Пры працяканні хімічнай рэакцыі абавязкова адбываецца:

  • а) змена колькасці рэчываў у ходзе рэакцыі;
  • б) утварэнне мяжы падзелу фаз;
  • в) вылучэнне ці паглынанне цеплаты;
  • г) змяненне ступеней акіслення атамаў.

2. Да рэакцый замяшчэння адносяцца:

  • а) 2NO + O2 = 2NO2;
  • б) NaCl + AgNO3 = NaNO3 + AgCl↓;
  • в) Fe + H2SO4 = FeSO4 + H2↑;
  • г) CuO + H2 = Cu + H2O.

3. Да гетэрагенных рэакцый адносяцца:

  • а) C(цв) + O2(г) = CO2(г);
  • б) CO2(г) + KOH(р) = KHCO3(р);
  • в) NaOH(р) + HCl(р) = NaCl(р) + H2O(ж);
  • г) CH4(г) + Сl2(г) → CH3Cl(г) + HCl(г).

4. Да акісляльна-аднаўленчых рэакцый адносяцца:

  • а) CaCO3 equals with t on top CaO + CO2;
  • б) Cl2 + 2KOH = KClO + KCl + H2O;
  • в) 2NaОН + H2SO4 = Na2SO4 + 2H2O;
  • г) Cu2S + 6H2SO4(канц) equals with t on top 2CuSO4 + 5SO2↑ + 6Н2O.

5. Рэакцыя 2SO2(г) + O2(г) rightwards arrow over leftwards arrow 2SO3(г) + Q, якая працякае ў прысутнасці каталізатара V2O5, з’яўляецца:

  • а) абарачальнай;
  • б) акісляльна-аднаўленчай;
  • в) каталітычнай;
  • г) эндатэрмічнай.