§ 15. Валентнасць і ступень акіслення

Пытанні, заданні, задачы

1. Вызначце валентнасці атамаў вугляроду і кіслароду ў злучэнні, электронная формула якога img. Складзіце яго структурную і малекулярную формулы.

2. Па электронна-графічнай формуле складзіце структурную, электронную і малекулярную формулы рэчыва. Вызначце ступені акіслення і валентнасць кожнага з атамаў. Назавіце злучэнне.

img

3. Назавіце значэнні найвышэйшай ступені акіслення атамаў кіслароду і серы. Чаму іх значэнні не супадаюць?

4. Адлюструйце з дапамогай электронна-графічных схем і формул электронных канфігурацый асноўны і ўзбуджаны станы атамаў S і Сl. Укажыце лік няспараных электронаў у кожным выпадку. Чаму атамы хлору часцей за ўсё праяўляюць няцотныя ступені акіслення, а атамы серы — цотныя?

5. Складзіце формулы бінарных злучэнняў, выкарыстоўваючы значэнні ступеней акіслення атамаў (табл. 7): нітрыд бору, карбід алюмінію, фасфід кальцыю, сіліцыд магнію, гідрыд натрыю, брамід жалеза(III), аксід азоту(III).

6. Вызначце ступені акіслення атамаў у іонах PO subscript 4 superscript 3 minus end superscript, SO subscript 4 superscript 2 minus end superscript, Cl straight O subscript 3 superscript minus, NH subscript 4 superscript plus, а таксама солях Na3РО4, Na2SO4, NaClO3, NH4Cl. Прааналізуйце атрыманыя вынікі.

7. Параўнайце ступені акіслення атамаў у кожнай пары рэчываў і зрабіце вывад — ці існуе адпаведнасць паміж аксідам і кіслатой:

  • а) N2О5 и НNO2;
  • б) SO3 и H2SO4;
  • в) Сl2O7 и HClO4;
  • г) SO2 и H2SO4.

8. Складзіце структурныя формулы, укажыце ступені акіслення кожнага атама, пакажыце стрэлкамі зрушванне электроннай шчыльнасці:

a)
img
б)
img
в)
img
г)
img
д)
img

9. Вызначце валентнасць і ступені акіслення ўсіх атамаў у злучэннях:

а)
img
img
img
б)
img
img
img

10. Вызначце ступень акіслення марганцу ў злучэнні KxMnyOz, у якім масавыя долі калію, марганцу і кіслароду адпаведна роўныя 0,396, 0,279 і 0,325.