§ 15. Валентнасць і ступень акіслення

Валентнасць — гэта здольнасць атамаў дадзенага элемента далучаць да сябе вызначаны лік іншых атамаў.

Валентныя магчымасці атама вызначаюцца як лікам яго няспараных электронаў у асноўным або ўзбуджаным стане, здольных прыняць удзел ва ўтварэнні хімічных сувязей па абменным механізме, так і лікам атамных арбіталей (вакантных або запоўненых) на знешнім слоі, якія ўдзельнічаюць ва ўтварэнні хімічнай сувязі па донарна-акцэптарным механізме.

Ступень акіслення атама — гэта ўмоўны зарад, які прыпісваюць атаму, дапускаючы, што ён утварае з суседнімі атамамі толькі іонныя сувязі.