§ 15. Валентнасць і ступень акіслення

Ступень акіслення

У выпадку рэчываў з іоннымі або палярнымі сувязямі для характарыстыкі стану атамаў, што ўтвараюць гэтыя сувязі, выкарыстоўваюць паняцце ступень акіслення. Як вы ўжо ведаеце з матэрыялу параграфа § 11, ступень акіслення атама — гэта ўмоўны зарад, які прыпісваюць атаму, дапускаючы, што ён утварае з суседнімі атамамі толькі іонныя сувязі.

Колькаснае значэнне ступені акіслення атама ў канкрэтным злучэнні вызначаюць па колькасці электронаў, зрушаных пры ўтварэнні сувязі або перададзеных суседнім атамам. Так, cтупень акіслення атамаў азоту ў малекулах простага рэчыва img роўная 0 (электроны не зрушаныя, сувязь кавалентная непалярная). У малекуле аміяку азот праяўляе ступень акіслення –3, паколькі да атама азоту зрушыліся тры электроны ад атамаў вадароду. Атамы вадароду пры гэтым маюць ступень акіслення +1.

Пры вылічэннях улічваюць, што алгебраічная сума ступеней акіслення ўсіх атамаў у злучэнні роўная 0.

Не варта забываць, што атамы некаторых элементаў маюць пастаяннае значэнне ступені акіслення ў сваіх злучэннях (straight F with negative 1 on top, Na with plus 1 on top, Zn with plus 2 on top, Al with plus 3 on top і інш.). Найбольш электраадмоўныя атамы ў канкрэтным злучэнні звычайна маюць найніжэйшую ступень акіслення.

Так, у малекуле CF4 найбольшая электраадмоўнасць у фтору, яго атамы маюць ступень акіслення –1. Такім чынам, вуглярод знаходзіцца ў ступені акіслення +4, гэта значыць straight C with plus 4 on top stack straight F subscript 4 with negative 1 on top.

У перманганаце калію KMnO4 калій мае пастаянную ступень акіслення, кісларод як найбольш электраадмоўны элемент знаходзіцца ў найніжэйшай ступені акіслення –2, таму ступень акіслення марганцу можна знайсці з роўнасці 0 = (+1) + х + 4(–2), гэта значыць straight K with plus 1 on top Mn with plus 7 on top stack straight O subscript 4 with negative 2 on top.

У многіх кавалентных злучэннях абсалютная велічыня ступені акіслення элементаў роўная іх валентнасці. Напрыклад, азот у малекуле аміяку мае валентнасць 3 і ступень акіслення –3. У выпадку іонных злучэнняў атамаў металаў з р-элементамі V–VII-груп выкарыстоўваюць паняцце «ступень акіслення». Напрыклад, у хларыду кальцыю СаCl2 ступень акіслення хлору –1, а кальцыю — +2.

Валентнасць можа адрознівацца ад ступені акіслення. Гэта характэрна, напрыклад, для простых рэчываў, у малекулах якіх ступень акіслення атамаў заўсёды роўная нулю, а валентнасць — ліку агульных электронных пар.

Так, у малекуле кіслароду straight O equals straight O валентнасць кіслароду роўная 2, а ступень акіслення 0. У якасці іншага прыкладу прывядзём малекулу пераксіду вадароду straight H minus straight O minus straight O minus straight H. У ёй кісларод двухвалентны, а вадарод аднавалентны. У той жа час ступені акіслення абодвух элементаў па абсалютнай велічыні роўныя 1: stack straight H subscript 2 with plus 1 on top stack straight O subscript 2 with negative 1 on top. Не супадаюць значэнні ступені акіслення і валентнасці азоту ў іоне амонію (–3, 4) img, малекуле азотнай кіслаты (+5, 4) straight H with plus 1 on top straight N with plus 5 on top stack straight O subscript 3 with negative 2 on top.

Ступень акіслення атамаў вызначае характар магчымых хімічных узаемадзеянняў з удзелам гэтых атамаў. Так, элемент у найніжэйшай ступені акіслення (у дадзеным выпадку азот у ступені акіслення –3) можа выступаць толькі як адноўнік:

4 straight N with negative 3 on top straight H subscript 3 space plus space 3 straight O subscript 2 space equals space 2 stack straight N subscript 2 with 0 on top plus space 6 straight H subscript 2 straight O.

Элемент у найвышэйшай ступені акіслення (азот, +5) можа быць толькі акісляльнікам:

8 straight H straight N with plus 5 on top straight O subscript 3 space end subscript plus 3 Cu space equals space 3 Cu left parenthesis NO subscript 3 right parenthesis subscript 2 space plus space 2 straight N with plus 2 on top straight O space plus space 4 straight H subscript 2 straight O.

У прамежкавай ступені акіслення элемент (азот, +2) можа быць як акісляльнікам, так і адноўнікам:

2 straight N with plus 2 on top straight O space plus space straight O subscript 2 space equals space 2 straight N with plus 4 on top straight O subscript 2 (азот — адноўнік, акісляецца);

2 straight N with plus 2 on top straight O space plus space 2 straight H subscript 2 space equals stack space straight N subscript 2 with 0 on top space plus space 2 straight H subscript 2 straight O (азот — акісляльнік, аднаўляецца).

Найвышэйшая ступень акіслення атама А-групы роўная нумару групы (за выключэннем высакародных газаў, фтору і кіслароду). Найніжэйшая, адмоўная, ступень акіслення роўная нумару А-групы мінус 8.