§ 11. Перыядычнасць змянення ўласцівасцей атамаў хімічных элементаў і рэчываў, якія імі ўтвораны

*Самакантроль

1. Састаў найвышэйшых аксідаў выражаецца агульнай формулай ЭО3 для элементаў:

  • а) С;
  • б) S;
  • в) Se;
  • г) Cr.

2. Электраадмоўнасць элементаў узрастае ў радах:

  • а) С, F, Cl;
  • б) S, Cl, F;
  • в) S, O, F;
  • г) C, O, N.

3. Асноўныя ўласцівасці рэчываў спачатку ўзрастаюць, а потым змяншаюцца ў радах:

  • а) MgO, BeO, Li2O;
  • б) Al(ОН)3, Mg(ОН)2, Be(ОН)2;
  • в) ZnO, K2O, CuO;
  • г) LiОН, NaОН, Mg(OН)2.

4. Металічныя ўласцівасці ў першага простага рэчыва выражаны мацней, чым у другога, у пары:

  • а) Са і K;
  • б) Ва і Ra;
  • в) Li і Ве;
  • г) Fe і Ca.

5. Кіслотныя ўласцівасці найбольш моцна выражаны ў гідраксіду:

  • а) Н2СО3;
  • б) Н2SiО3;
  • в) Al(ОН)3;
  • г) НСlО4.