§ 11. Перыядычнасць змянення ўласцівасцей атамаў хімічных элементаў і рэчываў, якія імі ўтвораны

Пытанні, заданні, задачы

1. Расстаўце ў парадку ўзрастання атамных радыусаў элементы: Cl, N, Si, He, Li, Al. Дайце тлумачэнне.

2. Растлумачце, чаму атамны радыус пры пераходзе:

  • а) ад алюмінію да крэмнію памяншаецца;
  • б) ад неону да натрыю рэзка павялічваецца.

3. Выкарыстоўваючы заканамернасці ў змяненні атамных радыусаў, растлумачце змяненне электраадмоўнасці атамаў у радзе элементаў:

  • а) F, Cl, Br, I;
  • б) S, P, Si.

4. Вам вядома, што падабенства ўласцівасцей элементаў адной і той жа групы тлумачыцца аднолькавым лікам валентных электронаў. Пакажыце, чым абумоўлена адрозненне ўласцівасцей элементаў адной групы.

5. Пакажыце максімальныя і мінімальныя ступені акіслення атамаў: Ca, Cl, K, Na, Mg, Si, P.

6. Намалюйце ў сшытку і запоўніце табліцу «Змяненне ўласцівасцей атамаў і іх злучэнняў па перыядах і групах».

Уласцівасці Характар змяненняў пры руху ў табліцы
Па перыядзе rightwards double arrow Па групе downwards double arrow
Зарад ядра атама
Лік электронных слаёў у атаме
Лік электронаў на знешнім слоі атама
Радыус атама
Электраадмоўнасць
Здольнасць прыцягваць электроны
Здольнасць аддаваць электроны
Металічныя ўласцівасці простых рэчываў
Неметалічныя ўласцівасці простых рэчываў
Асноўныя ўласцівасці аксідаў і гідраксідаў элементаў
Кіслотныя ўласцівасці аксідаў і гідраксідаў

7. З прапанаванага пераліку характарыстык выберыце тыя, якія лінейна (а не перыядычна) змяняюцца з ростам зараду ядра атама: электраадмоўнасць, лік пратонаў, радыус атама, маса атама, агульная колькасць электронаў, лік электронаў на знешнім слоі, ступень акіслення.

8. Для азоту характэрны наступныя ступені акіслення: +5, +4, +3, +2, +1, 0, –1, –2, –3. Якія ўласцівасці — акісляльныя або аднаўленчыя — выражаны ў кожнай з гэтых ступеней акіслення азоту?

9. Зыходзячы са становішча элементаў N, P, C, Al, S у перыядычнай сістэме, параўнайце кіслотныя ўласцівасці:

  • а) HNO3 и H3PO4;
  • б) Al(OH)3 и H3PO4;
  • в) H3PO4 и H2SO4.

10. Масы двух вадародных злучэнняў роўныя. Параўнайце колькасна іх аб’ёмы пры н. у., калі вядома, што абодва злучэнні газападобныя і ўтвораны элементамі з канфігурацыяй [Ne]3s23p5 і [He]2s22p3.