§ 11. Перыядычнасць змянення ўласцівасцей атамаў хімічных элементаў і рэчываў, якія імі ўтвораны

Перыядычнасць змянення электраадмоўнасці атамаў

У 1932 годзе Л. Полінг увёў у хімію паняцце электраадмоўнасці як меры здольнасці дадзенага атама прыцягваць да сябе электроны ад хімічна звязаных з ім іншых атамаў.

img
Мал. 22. Змяненне электраадмоўнасці атамаў з ростам зараду іх ядраў

Значэнні электраадмоўнасці (χ) прыводзяцца ў даведніках (мал. 22, табл. 7). Існуе некалькі шкал і спосабаў вызначэння электраадмоўнасці. Мы будзем выкарыстоўваць шкалу Полінга.

Аналіз даных малюнка 22 указвае на перыядычны характар змянення электраадмоўнасці з ростам атамнага нумара элемента: па перыядзе яна павялічваецца, па групе — памяншаецца. Тлумачыцца гэта тым, што ў перыядзе па меры росту зараду ядра электроны мацней прыцягваюцца да ядра, у групе з ростам ліку электронных слаёў прыцягненне аслабляецца.

Да элементаў з найбольшай электраадмоўнасцю адносяцца F, O, N, Cl. Самым электраадмоўным элементам з’яўляецца фтор (χ = 4,0). Самая нізкая электраадмоўнасць у шчолачных металаў.

Табліца 7. Найбольш характэрныя ступені акіслення і электраадмоўнасці атамаў элементаў 1–3-га перыядаў

Група IA IIA IA IIA IIIA IVA VA VIA VIIA VIIIA IA IIA IIIA IVA VA VIA VIIA VIIIA
Элементы H He Li Be B C N O F Ne Na Mg Al Si P S Cl Ar
Электра­адмоўнасць 2,2 1,0 1,6 2,0 2,5 3,0 3,5 4,0 0,9 1,3 1,6 1,9 2,2 2,6 3,0
Ступені акіслення +7 +7
+6 +6
+5 +5 +5 +5
+4 +4 +4 +4 +4
+3 +3 +3 +3 +3 +3
+2 +2 +2 +2 +2 +2
+1 +1 +1 +1 +1 +1
0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0
–1 –1 –1 –1 –1
–2 –2 –2 –2
–3 –3 –3
–4 –4 –4
Формула электроннай канфігурацыі знешняга электроннага слоя 1s1 1s2 2s1 2s2 2s22p1 2s22p2 2s22p3 2s22p4 2s22p5 2s22p6 3s1 3s2 3s23p1 3s23p2 3s23p3 3s23p4 3s23p5 3s23p6